Мой сябра — Максім Багдановіч

Ганна Крук

Інстытут журналістыкі БДУ

Песня рвецца і льецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа, толькі сам паэт.

М. Багдановіч

На ваш погляд, што з’яўляцца сапраўдным сяброўствам? Некаторыя кажуць, што гэта адносіны паміж людзьмі, заснаваныя на працяглым знаёмстве. Што сябры ― гэта людзі, якія прыйдуць на дапамогу ў цяжкую хвіліну, дадуць слушную параду і будуць заўсёды побач. Але гэта абагульнена.

Па-мойму, сяброўства ― гэта паразуменне, шчырасць, давер, адданасць і гатоўнасць без усякай карыслівасці прыйсці на дапамогу. Зусім нядаўна я адчула на сабе ўсю прагажосць гэтых пачуццяў. Так, у маім жыцці з’явіўся чалавек з подобным поглядам на жыццё і блізкімі інтарэсамі. Той, хто здолеў зразумець мае думкі. Наша сяброўства значна адрозніваецца ад іншых зносін. А пазнаёміліся мы на гарышчы маёй хаты.

Максим Богданович

У той снежаньскі вечар у мяне быў дрэнны настрой з-за спрэчкі з бацькамі. На вуліцы трашчаў мароз, лютаваў вецер і завіруха. Я перабірала старыя кнігі і натрапіла на бацькаў сшытак з перапісанымі ад рукі вершамі Максіма Багдановіча. Пыльны, у старой вокладцы, ён прыцягнуў маю ўвагу. У гэты вечар маім сапраўдным сябрам стаў гэты дзённік з творамі маладога паэта.

Любоў да ўсяго беларускага, якая прасочвалася ў кожным радку, уразіла мяне сваёй шчырасцю, непагаснай надзеяй на лепшае будучае. Ніколі раней я не бачыла такой цягі да культуры роднай краіны, такой адданасці і самаахвярнасці дзеля асветы беларускага народа. Радкі вершаў запаланілі маю душу. У той момант я іншымі вачыма паглядзела на родную мову, зямлю і гісторыю продкаў.

Крыху пазней даведалася пра трагічны лёс літаратуразнаўцы. Усяго чвэрць стагоддзя публіцыст жыў і тварыў. Ён так спяшаўся, але шмат не паспеў. За гэты адносна невялікі перыяд часу ён назаўсёды пакінуў пра сабе памяць у беларускай літаратуры. І праз 125 гадоў з дня яго нараджэння мы працягваем казаць аб гэтым выдатным і таленавітым чалавеку, які лепшыя бакі сваёй душы адлюстраваў у працы на літаратурнай ніве.

Так сябр на вечар адкрыў мне новыя межы нязведанага свету. Ён паказаў, што любоў да ўсяго беларускага вартая павагі і шанавання. Так наша родная мова назаўсёды застанецца ў сэрцах сапраўдных патрыётаў, такіх, як Максім Багдановіч.

Дык хто ж такі сапраўдны сябр? А можа, гэта чалавек які за адзін вечар можа прымусіць цябе па-іншаму зірнуць на знаёмыя рэчы ці перавярнуць твой унутраны свет?

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ