Беларускі хорар. Як так?

Зьміцер Копаць

друкаваныя СМІ

Розных жахалак і пужлівых казак у беларускай літаратуры хапае. Але ёсць і сапраўдныя шэдэўры у стыле рэальнага хорару… Юры Станкевіч ціха жыве ў Барысаве,  з кожнай сваёй новай кніжкі не робіць у інтэрнэце піяр-вэрхала ў стыле Марціновіча і Бахарэвіча, але ж кнігі яго неверагодна цікавыя, выклікаюць скандалы і спрэчкі…  І пры гэтым нават ёсць у праграмах універсітэтаў

Перш за ўсё кнігі Станкевіча — гэта сацыяльны хорар і жанр для Беларусі вельмі рэдкі.  Дзеянне раманаў адбываецца ў недалёкім будучым.  Дзякуючы масавай культуры, дэградацыі розуму  і розным вычварэнствам нашага часу – свет  па аўтару канчаткова звар’яцеў. Здарылася экалагічная катастрофа, людзі апынуліся ў стане анархіі і ўсё больш сталі нагадваць сваімі паводзінамі жывёл… Хапае тут і фантастыкі, дзе могуць жыць вампіры, а мы ўсе знаходзімся ў сімуляцыі штучнай камп’ютарнай праграмы.  У Беларусі ж у гэты час пануюць прыхадні, чужынцы – як называе Юры Станкевіч розных падрабязна апісаных ім кітайцаў, мурынаў, арабаў. Яны вядуць рэй, гандлююць наркотыкамі, робяць жахлівыя злачынствы і эксплуатуюць аўтахтонаў: беларусаў – ліцвінаў на іх жа ўжо бязлесай і забруджанай зямлі. Былая Беларусь апынаецца недзе паміж Эўрабіяй і Чайнароссю.

За ўсяго гэтага Юрыя Станкевіча  называюць самым ультраправым сучасным пісьменнікам. Часам на аўтара нападаюць за залішне адкрытыя сэксуальныя сцэны, ксенафобію, гамафобію і расізм… Прынамсі, усё гэтае пры жаданні ў кнігах можна знайсці і ў патрэбным накірунку вытлумачыць. Але з кропкі гледжання літаратуры – гэтым яго кнігі і асабліва цікавыя. Бо гэта заўсёды скандал і адсутнасць амаль любой паліткарэктнасці. Адмова ад самацэнзуры – дае любому аўтару сапраўдны палёт думак.   Творчасць Станкевіча непрадказальная і за кожны новы раман, альбо маленькае апавяданне: бярэшся з хваляваннем. Яго творы – хутчэй адна з самых жудасных альтэрнатыў, якое можа чакаць чалавецтва і беларусаў.  Гэта антыўтопія і фантастыка побач з нацыянальным самавызначэннем і  катастрофай усяго беларускага. Усё гэта паказана ў радыкальнай форме гратэску, дзе няма аніякіх акалічнасьцяў і сумневаў. Бацька аўтара быў рэпрэсаваны і Станкевіч вельмі востра перажывае заняпад беларускай мовы, айчынных каштоўнасцяў і гісторыі. Наогул, чытаючы аўтара можна засумнявацца ў зробленых самімі беларусамі стэрэатыпах:  рахманасці, памяркоўнасці і талерантнасці.  Альбо вам спадабаецца кніга альбо захочацца ўласнаруч застрэліць пісьменніка… На ўласным досведзе – можна ўвесь тэкст не быць згодным з аўтарам, але кнігу абавязкова дачытаеш і марнаваннем часу тое дакладна не назавеш. Майстэрства з якой Станкевіч валодае мовай уражвае. Піша хвостка з жорсткасцю, што адчуваеш увесь імпэт аўтарскіх думкаў, яго суворую эмацыянальнасць.  Можа таму, што кнігі Станкевіча нікога не пакідаюць раўнадушным —  ён вельмі вядомы ў літаратурных колах… Але пры гэтым усім  зусім не масавы пісьменнік. І тым не менш – адзін з самых культавых сучаснікаў у літаратуры. І тое цалкам справядліва.

Калі ж параіць з чаго пачынаць – гэта ж, вядома: “Любіць ноч —  права пацукоў”. Кніга чытаецца на адным подыху, вастрыня сюжэту не дае перапынку, і застаецца толькі здзіўляцца да якіх думак і высноў прывядзе цябе неўтаймаваны аўтар.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by