Аляксей Дудараў: «Лічу бязглуздзіцай, калі чалавек ходзіць козырам!..»

Святлана Чыжык

Інстытут журналістыкі БДУ

На гадзінніку 47 хвілін на пятую. Адчуваецца, як сталіцу медленна, але упэўнена накрывае сваімі крыламі вячэрняя спякота. У галаве розныя думкі, якія тычацца надыходзячага паходу ў тэатр і бліжайшай гутаркі: бо спяшаюся я на сустрэчу з чалавекам, з якім марыла пазнаёміцца яшчэ з маленства.

Фотаздымак Юрыя Іванова

Аляксей Дудараў. Фотаздымак Юрыя Іванова

Аляксей Дудараў – беларускі драматург, аўтар шматлікіх п’ес, з якімі людзі майго пакалення пачыналі знаёміцца яшчэ ў школе. Памятаеце яго «Вечар»? Каларытных и незвычайных Мульціка і Гастрыта? Праз гэтыя своеасаблівыя вобразы аўтар раскрывае чалавечую сутнасць, яе бязмежныя магчымасці. Увогуле, тэма чалавека, цікаўнасць да яго ўнутранага свету – адна з асноўных тэм яго творчасці. Прыгадайце «Радавых», якія жывуць па жорсткіх правілах вайны і імкнуцца захаваць ў сабе чалавека, нягледзячы на крывавыя абставіны вайны. Нават камедыю «Белыя росы» крытыкі вызначылі як народную. А ці камедыя гэта ўвогуле?

На падставе гэтага хацелася пагаварыць з Аляксеем Ануфрыевічам пра яго ўласнае адчуванне мастацтва, даведацца пра асобу, якая жыве ў ім, бо творы мастака не прадукт механічнага пісьма, а сінтэз жыццёвага досведу і  бязмежнага палёту душы…

–Аляксей Ануфрыевіч, у які момант вы ўсё ж такі зразумелі, што хочаце быць часткай мастацтва?

–Памятаю, калі я быў маленькім, мне ніколі не было сумна. Я заўсёды нешта маляваў, уяўляў сабе нейкія рэчы, нават проста глядзеў у столь, лежачы на печы. Адным словам, жыў у прыдуманым сабой свеце. Я лічу, што гэта было нішто іншае, як патрэба ўнутраная. Думаю, калі ў табе жыве «бацыла» мастацтва, то нікуды ад яе не дзенешся.

–А можа, ад бацькоў гэтая «бацыла» перайшла да вас?

–Мой бацька быў франтавіком. Памятаю, што ён цікава распавядаў розныя гісторыі. Можа, гэта мне ад яго і перадалося. Як казаў Чэхаў: «Талент ад бацькі, душа ад маці».

–Вы кажаце, што трэба жыць рэальным жыццём. А калі табе камфортна жыць ва ўласным віртуальным свеце?

–Ведаеце, калі чалавек пачынае выдумляць, пачынае жыць у віртуальным жыцці – гэта ненармальна. Хочацца запытацца, а людзям прыемна будзе жыць побач з табой і з тваім светам?

–Але зараз людзі ўсё больш паглыбляюцца ва ўласны свет і не цікавяцца душой і думкамі іншых…

–Гэта, я лічу, тычыцца толькі тых, хто не мае ніякіх адносін да мастацтва, літаратуры, то бок не жывуць гэтым. Але калі ты знайшоў сябе ў мастацтве, то проста абавязаны жыць у рэальным свеце і быць больш уважлівым да блізкага. А блізкі чалавек – гэта не твой сваяк, а чалавек, што знаходзіцца бліжэй да душы.

–Вы скончылі тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Што для вас значыць быць акцёрам?

–Быць акцёрам… Відавочна, што для мяне гэта не прафесія. Гэта стан душы. Гэта ўвогуле дыягназ. А калі гэта дыягназ, то нікуды не дзенешся. Гэта творчасць. Эмацыйны пасыл са сцэны павінен быць не штучным. А чым больш ты рэальны на сцэне, тым больш табе вераць. Таму, каб гэтага дасягнуць, неабходна верыць у тое, што ты гаворыш.

–У адным з інтэрв’ю вы казалі, што вы літаратар, а не акцёр…

–Бывае, што ў адным чалавеку жывуць і літаратар і акцёр, але гэта бывае рэдка. Пушкін, напрыклад, добра маляваў аўтапартрэты, але такім мастаком, як Ван Гог ці Рафаэль, ён не стаў.

–Вы пэўны час з’яўляліся мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра Беларускай Арміі. А якія галоўныя прынцыпы вы паклалі ў сцэнічнае выхаванне акцёраў?

–Па-першае, размаўляць з людзьмі, па-другое, не лічыць сябе нечым асаблівым, каб нішто не перашкаджала бачыць душу. Калі чалавек галаву заверне, тады адразу зразумела, чаго ён варты. Вось ты заўважала, што калі адзін чалавек выходзіць на сцэну і пачынае гаварыць, а яго проста не хочацца слухаць, а іншы выйдзе, і зала адразу заціхае, бо ў гэтага ёсць, што сказаць, а ў таго няма.

–Хацелася знайсці больш інфармацыі пра тэатр Беларускай Арміі, але высветлілася, што тэатр не мае сайта. Чаму?

–На мой погляд, тэатр і мастацтва павінна заставацца сабой у першародным выглядзе. Навошта гэта рэклама? Сапраўднае не рэкламуецца. Калі я працаваў у тэатры, то ніколі падчас спектакля не сядзеў у партэры, а выходзіў на балкон і прыслухоўваўся. Бачу, калі публіка слухае, трымае, гледачы нават абмяркоўваюць убачанае. Вось гэта сапраўднае жыццё. Але з часам думаю, што з’явіцца і сайт.

–Скажыце, ці існуе канкурэнцыя за кулісамі тэатра?

–Вядома, што так. Але калі я прыйшоў працаваць у тэатр, то сказаў, што тэатр у тэатр не пушчу. Калі нейкая актрыса атрымоўвае пэўную ролю, то значыць рэжысёр так бачыць. І не трэба астатнiм крыўдзіцца: надыйдзе i iх час.

Зразумела, што ўлада, вядомасць часта псуюць людзей. Як жа захаваць у сабе душу, чалавека? Што для гэтага трэба зрабіць?

–Нічога рабіць не трэба. Я лічу бязглуздзіцай, калі чалавек ходзіць козырам. Тыя людзі, якіх я ведаю, простыя, звычайныя, але надзвычай таленавітыя. Можна прыгадаць Віктара Сяргеевіча Розава, Кірыла Юр’евіча Лаўрова, Расціслава Іванавіча Янкоўскага. Гэта сапраўды асобы, якія застануцца ў памяці як сапраўдныя і дастойныя людзі!

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ