Ад прадзедаў спакон вякоў... 11

Ад прадзедаў спакон вякоў…

У суботу 24 лютага ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці» прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурса харавой творчасці «Спяваем разам», на якім сталіцу Палесся прадставілі 3 харавых калектыва: хор хлопчыкаў сярэдняй школы №16 (кіраўнік: І.І. Мельніковіч), хор «Спадчына» сярэдняй школы № 3 (кіраўнік: А.Н. Самкевіч), узорны хор «Канцілена» гімназіі № 2 (кіраўнік: Л.А. Есеніна).

Ад прадзедаў спакон вякоў... 12

Ад прадзедаў спакон вякоў... 13

Хтосьці, магчыма, лічыць, што сёння прыцягнуць дзяцей да харавога спеву нялёгка, бо гэта досыць складаны і не такі эфектны від творчасці, як, напрыклад, эстрадныя спевы або харэаграфія. Але, каб закахацца ў харавы спеў варта толькі раз пабываць на такім мерапрыемстве, як «Спяваем разам».

Конкурс праводзіцца ўжо каторы год з мэтай развіцця і папулярызацыі дзіцячай харавой творчасці, грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення.
Арганізатарамі рэспубліканскага этапа з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі»; абласнога – ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці».

Акрамя пінчукоў у гала-канцэрце прынялі ўдзел астатнія пераможцы абласнога этапа — харавыя калектывы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Брэсцкай вобласці: хор «Журавінка» дзяржаўнай установы адукацыі «Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці» (кіраўнік С.Ф. Муха); хор «Кудзелька» дзяржаўнай установы адукацыі «Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці» (кіраўнік І.М. Жарын, кіраўнік інструментальнага ансамбля В.І. Селядцоў); узорны хор «Салавейка» ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Брэста» (кіраўнік Т.У. Іўчына); узорны хор «Асоль» і хор «Фасолі» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №4 г. Іванава» (кіраўнік Н.І. Мароз ); хор «Светлячок» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №15 г. Баранавічы» (кіраўнік С.А. Крыўко); хор «Радасць» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №15 г. Баранавічы» (кіраўнік Т.У. Ганчарук); хор старэйшых класаў «Юнацтва» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 21 г. Баранавічы» (кіраўнік С.Г. Мядзведзянка); узорны хор «Канцілена» дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 17 г. Баранавічы» (кіраўнік А.А. Пятліцкі); ўзорны канцэртны хор дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 17 г. Брэста» (кіраўнік А.І. Панфілава).

Ад прадзедаў спакон вякоў... 14

Праграма выступлення харавых калектываў ўключала абавязковае выкананне твораў беларускіх аўтараў і выкананне твораў без музычнага суправаджэння. Патрэбна сказаць, што прафесійнаму журы, якое ўзначальваў Віктар Масленнікаў, кіраўнік народнай харавой капэлы «Ранiца» (Мінск), было няпроста вызначыць два наймацнейшых хора. І члены журы, і гледачы ў зале атрымалі масу задавальнення ад праслухоўвання ўсіх выкананых удзельнікамі твораў. Часцяком глядач у зале нават падпяваў.

Ад прадзедаў спакон вякоў... 15

Наогул конкурс праводзіўся ў тры этапы: першы – раённыя (гарадскiя) агляды; другі – занальныя агляды, у якіх прыняў удзел 21 харавы калектыў Брэсцкай вобласці, у тым ліку – 7 калектываў з Пінска (агульная колькасць удзельнікаў склала 500 чалавек, узрост — ад 6 да 18 гадоў, з іх 6 харавых калектываў са званнем «ўзорны» — заўв. аўт); трэці — абласны этап рэспубліканскага конкурса харавой творчасці «Спяваем разам», які і адбыўся 24 лютага ў Брэсце. Чацверты заключны этап пройдзе ў Мінску 21-22 сакавіка.
Пераможцы абласнога этапу былі ўзнагароджаны дыпломамі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

Дарэчы, пінчукі прывезлі дадому поўны набор узнагарод: 3 дыпломы рознай значнасці.
Дыпломам III ступені ўзнагароджаны: хор «Светлячок» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №15 г. Баранавічы», хор «фасолі» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Іванава», хор хлопчыкаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 16 г. Пінска», хор «Кудзелька» дзяржаўнай установы адукацыі «Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці», хор «Радасць» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 15 г.Баранавічы».

Ад прадзедаў спакон вякоў... 16

Дыпломам II ступені ўзнагароджаны: узорны хор«Асоль» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Іванава», узорны хор «Канцілена» дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 17 г. Баранавічы», хор «Спадчына» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г. Пінска», хор «Журавінка» дзяржаўнай установы адукацыі «Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці», ўзорны канцэртны хор дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 17 г. Брэста», хор «Юнацтва» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 21 г.Баранавічы».

Ад прадзедаў спакон вякоў... 17

Дыпломам I ступені ўзнагароджаны: узорны хор «Салавейка» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г. Брэста» (узроставая катэгорыя да 14 гадоў), хор «Пралескi» дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 2 г. Пінска» (узроставая катэгорыя 15-18 гадоў), якія і прымуць удзел у фінале рэспубліканскага конкурса харавой творчасці «Спяваем разам» 28-29 сакавіка ў г. Мінску.

Добавить комментарий