6 чалавек у асобе аднаго і адзін у абліччы шасці

Павел Аксіновіч

абітурыент Інстытута журналістыкі БДУ

Яшчэ 2 года таму пра беларускі гурт “Martin S.” ніхто не ведаў, але ўжо тады хлопцы з гурта заявілі пра сябе на нацыянальным адборы на Еўрабачанне 2012. Але яны пачалі вельмі хутка развівацца, і ўжо ў снежне 2012 года калектыў прэзентаваў свой першы альбом. І тады “Martin S.” пачалі заваёўваць сабе прастору на музычнай сцэне: фіналіст “Голд-Фэст-2012”, фіналіст “Крот-рок-фэст-2012”, уладальнік Гран-пры конкурсу «Такія пернікі 2012», “Дэбют года” па версіі партала “Гук”, паўфіналіст міжнароднага конкурсу “Emergenza Belarus 2013”, удзельнік шэрагу неконкурсных музычных фестываляў, удастоена статуэткі «Залаты кед” альтэрнатыўнай музычнай прэміі «У кедах 2012».

Цікавы і незвычайны слоган у гурта: “Я — Martin S. 6 чалавек у асобе аднаго і адзін у абліччы шасці. Хутчэй за ўсё, табе здалося, што я музыкант. І, можа быць, так яно і ёсць. Але павер, музыкай я не абмяжоўваюся. Ну памяркуй сам, бо калі чалавек пачынае тварыць, то ці можна знайсці на зямлі рамкі, якія яго стрымаюць? Таму, будзь гатовы да таго, што аднойчы я паклічу цябе, напрыклад, на сумеснае маляванне самай вялікай каровы ў свеце або «на бульбу» да маёй бабулі. Усе вар’яты праекты, якія прыйдуць у маю «хворую» галаву я збіраюся абавязкова рэалізоўваць, і рабіць гэта я хачу менавіта разам з табой, не азіраючыся на тое, музыкант ты ці палітык, мужчына ці жанчына, носіш капялюшы ці не”.

Таму што кожнаму ёсць, што сказаць.

Мне пашанцавала пагутарыць з гітарыстам калектыва Вячаславам Усцінавым.

RfUkU9_tlwU

-Як вы пазнаёміліся з калектывам гурта? Як наогул з’явіўся “Martin S.”?
-Адносна мяне і знаёмства, то ўсё як ніколі банальна. Напісаў на форум аб тым што шукаю групу, патэлефанаваў Вова, запрасіў на рэпетыцыю, пагулялі. Можна сказаць, так з “Марцінам” і пазнаёміўся.

— Чаму менавіта такая назва?
— Чаму Марціна клічуць Марцін я не пытаўся, па-дурному гэта. Знаёмішся з дзяўчынай, да прыкладу, яна табе кажа, што клічуць яе Каця. Ты ж не пытаеш яе, чаму менавіта Каця?

— Якая ваша любімая песня?
-Любімая песня — гэта складана. Так атрымалася, што ва ўсіх нас розныя густы, хто слухае “House” хто класічны рок, а хто «сядзіць» на “Андэграўндзе”, далёкім і глыбокім. Мая любімая, напэўна, «Талicман». Гэта не значыць, што астатнія я не люблю, але калі яе слухаю, то не некалькі разоў запар. Новая песня падабаецца, добрая, яна спантанна нарадзілася і думаю адлюстроўвае наш стыль, хоць гэта і складана.

— Спавяць будзеце пакуль па-беларуску?
— Я вам скажу больш: мы заўсёды будзем спяваць на роднай мове!

-Якая будучыня ў гурта, на ваш погляд?
Што далей? Гэтага, напэўна, ніхто не ведае. Можа, ў космас паляцім. Там, глядзіш, планету адкрыем. Ці проста будзем рабіць тое, што робім, толькі больш, лепш і весялей.

Гурт зусім малады, так што, магчыма, яны калі-небудзь прыняць удзел у “Еўрабачанні”. Поспехаў “Марціну” ў творчай кар’еры.

Фотаздымкіvk.com/martinspublic

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by