Ён і я

Карина М.

Абитуриентка Института журналистики БГУ

Гэтым летам Інстытут журналістыкі выпускае адну з сваіх любімых выпускніц: Лізавету Хмель. Што стаіць за пяццю гадамі вучобы ў сценах журфака? І ці назаўсёды журфак адпускае сваю старасту? ( як альтэрнатыва: развітваецца з ёю?) Аб гэтым – у інтэрв’ю з выпускніцай.

– Распавядзі, калі ласка, як і чаму ты вырашыла паступаць на журфак?

– Яшчэ з дзяцінства мне ўсе прарочылі весці навіны, бо вельмі хутка размаўляю, таму калі даведаліся пра рашэнне паступаць на аўдыявізуальную журналістыку, ніхто нават і не здзівіўся. Мае жадане вучыцца на бюджэце (бацькі казалі, што не змогуць вучыць мяне наіплатным) было настолькі вялікім, што за перыяд падрыхтоўкі да ЦТ я адклала ўсе сустрэчы з сябрамі і сацыяльныя сеткі. Кожны раз, праязджаючы будынак на Кальварыйскай, з заміраннем сэрца чула “вуліца Максіма Танка. Інстытут журналістыкі БДУ”, у мяне перахоплівала жаданне вучыцца на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны, што яшчэ больш натхняла штудзіраваць падручнікі.

– Які курс ва ўніверсітэце для цябе стаў самым запамінальным? Чаму?

– Так склалася, што на кожным курсе было штосьці неверагодным і запамінальным. Так, на першым курсе я ўдзельнічала ў конкурсе “Міс журфак 2011”, у якім перамагла і атрымала карону, а таксама заняла тытул “Міс талент”. На другім курсе быў “Вясновы баль БДУ”, на якім я танцавала танга. На трэцім – кіраўніцтва факультэта заахвоціла мяне ў Швецыю на семінар Інстытута FOJO, а таксама ў маі я арганізавала паездку стараст нашага факультэта ў Кіеўскі Інстытут журналістыкі. На чацвертым – я стала лаўрэатам конкурса “Лепшы студэнт года” ў намінацыі “Лідар”. А на пятым… выпускны баль у Прэзідэнта!

– Пад час вучобы было шмат мерапрыемстваў. Што было стымулам для ўдзелу ў іх? Навошта траціла свае сілы і час?

– Чым больш чалавек паспявае, тым больш у яго атрымліваецца. Я паспявала і вучыцца, і арганізоўваць мерапрыемствы. Калі ад вучобы ты атрымліваеш веды, то ад студэцкага жыцця — неверагодную эўфарыю, адрэналін, шмат карыснага вопыту працы ў камандзе. Такім чынам, чалавек развіваецца з усіх бакоў, ен паўнавартасны.

Лиза-Хмель

– Вось гавораць, што калі прыходзіш працаваць, забываешся на ўсе і прыходзіцца перавучвацца нанава. Што рэальна даў табе ўнівесітэт, што спатрэбіцца ў жыцці?

– Усе ведаюць, што галоўная каштоўнасць журфака – гэта людзі. Толькі тут можна сустрэць як настолькі крэатыўных студэнтаў, так мудрых і вяселых выкладчыкаў. Акрамя ведаў, ты вучышся пунктуальнасці і камунікабельнасці. Здаецца, ні адзін факультэт не дазваляе сабе столькі размаўляць (смяецца – заўв. аўтара), колькі журналісты. Удзел у навуковым жыцці дасць табе магчымасць пазнаеміцца з усімі навуковымі працамі студэнтаў і выкладчыкаў, выйграць грант і паехаць вучыцца за мяжу або проста паехаць на канферэнцыю. Насамрэч, універсітэт дасць табе тое, што ты сам возьмеш. Ніхто не будзе цябе ўмаляць ці застаўляць. Тут усе дарослыя людзі. Дапамагчы, растлумачыць – калі ласка, але ініцыятыва павінна адыходзіць ад цябе.

– Колькі часу табе спатрэбіцца, каб пералічыць усе свае ўзнагароды і дасягненні?

– Галоўнае – паставіць мэту, а далей хутка ці памяркоўна да яе ісці. Я стала старастай факультэта журналістыкі, наместнікам старасты БДУ. За выдатную вучобу я з’яўлялася Прэзідэнцкім стыпендыятам, членам Вучонага савета БДУ. За актыўны ўдзел у грамадскім, навуковым і культурным жыцці ўніверсітэта была ўдастоена граматы Мінгарвыканкама, а таксама Інстытута журналістыкі. Прадстаўляла праект “Оставь свой след в истории университета”, дзякуючы якому сення па бібліятэцы можна хадзіць як па музеі (сцены бібліятэкі размалеваны ў стылі графіці – заўв. аўтара). Мы аднавілі традыцыю святкавання “Дня роднай мовы”, дзякуючы якому ўсе больш студэнтаў размаўляюць па-беларуску. Таксама я стала “Лепшым выпускніком” на факультэце ў намінацыі “Лідар”. І на гэтым варта не застанаўлівацца.

– Пры такім рытме твайго жыцця, ці заставаўся час на што-небудзь іншае?

– Як кажуць, служба службай, а адпачынак павінен быць. У кастрычніку на першым курсе пайшла вучыцца ў аўташколу. Нягледзячы на тое, што гэта зусім непроста, хадзіла на заняткі з задавальненнем і марыла пра асабістую машыну. Я ніколі не прапускала ніводнага журфакаўскага клубнага мерапрыемства. У выніку – да 6 раніцы ў клубе, у 8.30 ужо сяжу на парах (нават без спазнення!), а вечарам ішла на заняткі ў аўташколу. Спаць жудасна хацелася, аднак не магла сабе гэтага дазволіць. Першая сесія зяўляла дзень іспыт на журфаку, дзень – у аўташколе. Асноўвае мае правіла – адпачывай і гуляй колькі хочаш, але вучоба – гэта святое. А калі не можаш змяніць абставіны, раю падстроіцца пад іх. Напрыклад, калі ў мяне была першая змена, хадзіла па вечарах займацца стрып-пластыкай, а на трэцім курсе стала другая змена і пары паставілі да вечара. Знайшла танцавальную школу акурат каля журфака. Толькі пары канчаліся – 20 хвілін на ўсе пра ўсе, каб дабегчы і пераапрануцца. Пад час вясельнага перыяду падпрацоўваю таксама і дыджэем на мерапрыемтсвах. Безумоўна, значную і самую галоўную частку жыцця я аддаю каханню – свайму маладому чалавеку, які мяне натхняе і падтрымлівае ва ўсім. Без гэтага нікуды.

– Але вучоба скончылася, а твая сувязь з журфакам не. Што будзе далей?

– Безумоўна час пакажа. Не хачу нічога загадваць. Мы толькі плануем, а Бог вырашае. Аднак як у Купалы есць “Яна і я”, так і ў мяне ў жыцці есць – “Ён і я”. Ён – журфак. Учора я студэнтка, а заўтра магістрантка і выкладчык.

– Што б ты хацела параіць абітурыентам, якія, магчыма, у верасні толькі ступяць на парог журфака?

– Скажу сваей любімай фразай: “Ніхто не казаў, што будзе легка. Але нідзе не сказана, што гэта немагчыма!” У жыцці няма нічога немагчымага. Імкніцеся, працуйце, развівайцеся – і ў вас усе атрымаецца.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by