Як у мінулае трапіў…

Маргарита Гайдаржи

Абитуриентка Института журналистики БГУ

“Як у мінулае трапіў…” – першыя словы, якія я пачула, апынуўшыся на свяце Гукання вясны ў Вязынцы. І сапраўды, калі стаіць пытанне наконт таго, дзе праводзіць тое ці іншае народнае гулянне, радзіма славутага пісьменніка – лепшы варыянт. Гэтае свята, якое арганізавалі Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы, праводзіцца тут штогод. Людзі збіраюцца, каб разам развітацца з зімой і з песнямі, пляскамі сустрэць вясну. І сёлета, нягледзячы на надвор’е, яно атрымалася вяселым і багатым на ўражанні. Галоўны атрыбут Гукання вясны – самаробныя птушачкі, якія можна было ўбачыць і на дрэвах, і ў руках у дзяцей і дарослых. Дарэчы, такога жаўрука мог вырабіць любы жадаючы – праводзіліся майстар-класы. Увогуле, адчувалася атмасфера творчасці, дабрабыту і добрага густу. Прыемна было слухаць музыкаў, якія напаўнялі свята беларускімі мелодыямі. Радавалі вока цудоўныя вырабы майстроў: гліняны посуд, упрыгожванні, рэчы з саломкі і ільну, былі арганізаваны выставы карцін. Але галоўнымі ўдзельнікамі, канешне ж, былі звычайныя людзі, якія прыехалі адпачыць і атрымаць добры настрой. Я вырашыла запытаць у іх, чым выклікана такая цікавасць да гэтага свята.

Гуканне вясны

Наста Глушко
– Вельмі цікава дакрануцца да сваіх каранеў. Я лічу, народ шукае цеплага, сямейнага, можна сказаць, вясковага асяродку. І я спадзяюся, што ў нас атрымалася перадаць тую атмасферу вясковага свята – свята, калі няма гледачоў, а ёсць толькі удзельнікі. Таму людзей заклікаюць так актыўна далучацца да ўсяго, што тут адбываецца. Тут няма канцэрту, няма сцэны – ёсць толькі жывы працэс. Але ў гэтым годзе мы чакалі добрага надвор’я, як звычайна на Гуканне, але як кажуць: ”На вяселле дождж – да багацця”. Можа і нам таксама чаго-небудзь прываліць.

Гуканне вясны

Юры Сенкевіч
– Народу не вельмі шмат сабралося, у параўнанні з мінулымі гадамі, але тым не менш сюды прыехалі людзі, якія ніколі не прапускалі гэтае свята. Адметна, што я бачу тут новыя твары і нават маіх былых вучняў з Аляхновіцкай школы і іх цяперашніх настаўнікаў. Я рады, што ім цікава дакрануцца да нашых народных традыцый. Але калі б надвор’е было такое, як учора, народу было б працэнтаў на 25 больш, чым есць сёння.

Гуканне вясны

Дзіяна Дзяўго
– Я першы раз на гэтым свяце – прыехала адпачыць з сябрамі. Гульні, танцы, спевы, таленавітыя людзі – вельмі падабаецца гэтая атмасфера. Можна набыць упрыгожванні, сувеніры і смачна перакусіць.

Гуканне вясны

Вадзім Бублевіч
– Чым можа быць выклікана цікавасць у народзе да народнага свята? Людзі хочуць больш ведаць аб сваіх каранях. Не магу казаць за ўсіх , але менавіта мяне цягне на такія мерапрыемствы. Нешта варушыцца ў грудзях і я заўседы наведваю іх. Надвор’е не перашкода, я лічу.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by