Я слаўлю мамы светлае імя

Виктория Сашко

Абитуриент Института Журналистики БГУ

Я слаўлю мамы светлае імя –

Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.

Матулінага сэрца цеплыня

Нас сагравае лепш за ўсё на свеце.

— Мікола Ляшчун

 

Мама. Шмат закладзена ў гэтым слове. Гэта асоба, якая з табою, нават тады, калі яе няма побач, чалавек, якім бы ты не быў. Мама – гэта адно жыццё ў дзвюх целах. У нашай краіне Дзень Маці адзначаецца 14 кастрычніка. У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць святочныя канцэрты, уручаюцца ордэны шматдзетным мамам.

У сталічнай гімназіі нумар пяць свята, прысвечанае Дню Маці, адзначалі таксама. Прайшоў кірмаш, на якім хлопчыкі і дзяўчынкі рознага ўзросту змаглі набыць кнігі беларускіх пісьменнікаў, адбыўся канцэрт, на якім вучні спявалі песні і чыталі вершы, прысвечаные маме. Кульмінацыйным момантам свята стала выступленне гасцей нашай гімназіі, вядомых беларускіх пісьменнікаў Міхаіла Пазнякова і Васіля Зуёнка.

IMG_5503

Першым перад вучнямі выступіў Міхаіл Пазнякоў, ён расказаў пра важнасць гэтага свята, яшчэ раз падкрэсліў, што мама – гэта слова, якое гучыць, у гэтым свеце, лепш за іншыя. Цудоўную фразу пачула я ў расказе Міхаіла Паўлавіча: “Вось зараз вы седзіцё ў гэтай зале, а мама бачыць вас, яна чуе вас сваім сэрцам”. Слушную параду даў вучням пісьменнік: “Калі ў вас бываюць нейкія цяжкія моманты, часам здараецца гэта ў жыцці, у адносінах з мамай, то вы старайцеся гэта ўсё пераадольваць, таму шта пасля ў дарослым жыцці, вы будзеце сябе лаяць, будзеце сябе дакараць, што вы нейдзе былі не ўважлівыя да матулі. Старайцеся, як мага часцей казаць ёй ласкавыя словы, абдымаць яе, цалаваць”. Таксама пісьменнік паведаў гімназістам, што яго маці нарадзілася 14 кастрычніка, у Дзень Маці, расказаў пра яе жыццё ў час Другой Сусветнай вайны. На жаль, мамы Міхаіла Паўлавіча ўжо няма, але паэт кажа, што яна заўсёды з ім, заўсёды ў яго сэрцы. Ён сам ужо дзед. У яго дзесяць унукаў і дзве праўнучкі. Таксама паэт займаецца пошукам маладых талентаў, пад яго кіраваннем быў выдадзены такі зборнік вершаў. Напрыканцы свайго выступлення пісьменнік прачытаў некалькі сваіх вершаў пра маці. Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў падараваў гімназіі некалькіх сваіх кніг, якія перад гэтым ён падпісаў добрымі словамі.

IMG_5519

Наступным госцем гэтага свята стаў і вядомы беларускі пісьменнік, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі – Васіль Васільевіч Зуёнак. “Маёй мамы ўжо няма на гэтым свеце, але яна застаецца для мяне жывой у маіх успамінах, пакуль жыву я”, – з гэтых слоў пачалася гаворка з пісьменнікам. Васіль Васільевіч падкрэсліў, што Дзень Маці супадае з царкоўным святам Прысвятой Багародзіцы і гэта не проста так. Пісьменнік так сама прачытаў некалькі сваіх вершаў. Самым дзіўным з’яўляецца тое, што адзін з гэтых вершаў, а менавіта “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў …”, мы вывучаем ў школьнай праграме на ўроках беларускай літаратуры ў сёмым класе. У канцы гаворкі Васіль Васільевіч падараваў гімназіі некалькі сваіх кніг.

І нават калі свята, якое мы маем 14 кастрычніка, ужо прайшло, то гэта не мае значэння. Мы шчаслівыя, што ў нашай краіне існуе такое свята, калі мы маем магчымасць яшчэ раз падараваць нашым мамам толькі самыя лепшыя словы і эмоцыі. Але давайце кожны дзень дарыць ім свята. І хай гэта не абавязкова будуць уяўныя падарункі. Магчымасць сказаць сваім мамам добрыя словы мы маем кожную гадзіну і мы павінны берагчы гэтыя дарагія для ўсіх імгненні, бо аднойчы настане дзень, калі гэтай магчымасці мы мець не будзем. Любіце і беражыце сваіх мам. Каб не прыйшлося шкадаваць потым. Ніхто не ведае, што можа здарыцца заўтра і якая сустрэча будзе апошняй.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by