Выбраць прафесію і не пралічыцца

Ульяна Касцюніна

Абитуриентка Института журналистики

Як уплывае вышэйшая адукацыя на далейшае жыццё чалавека або ці будзе звязана будучая прафесія з атрыманай спецыяльнасцю — гэтыя пытанні так ці інакш турбуюць маладых людзей,  асабліва  выпускнікоў сярэдняй школы.

Я таксама не раз задавала сабе такія пытанні, бо літаральна праз некалькі месяцаў сама буду здаваць уступныя іспыты, каб прадоўжыць навучанне пасля заканчэння адзінаццатага класа.

Як жа выбраць прафесію, якая будзе прыносіць задавальненне і, пажадана, стабільны заробак?

Каб паспрабаваць знайсці адказ, я вырашыла правесці апытанне сярод людзей розных ўзростаў. Гэта былі знаёмыя, суседзі, калегі маіх бацькоў. Іх адказы я прааналізавала і сістэматызавала.

Толькі 14% апытаных не маюць дыплома аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы. Гэта сведчыць аб тым, што атрыманне вышэйшай адукацыі вельмі папулярна ў наш час .

49% рабілі выбар будучай прафесіі самастойна, а значыць, тое, да чаго ляжала душа. 28% апытаных прыслухаліся да меркавання бацькоў або перанялі іх прыклад.

У 23% апытаных на выбар вуза паўплывала сукупнасць фактараў, такіх, як парады сяброў, прахадныя балы або экзамены, якія трэба было здаваць пры паступленні.

Цікавыя факты:

  1. 72% апытаных з вышэйшай адукацыяй любяць сваю працу;
  2. людзям без вышэйшай адукацыі падабаецца іх праца, але ўсё ж яны хацелі б змяніць сваю прафесійнуюна іншую;
  3. большасць тых, што выбралі ВНУ па ўласным жаданні, не жадаюць змяніць сваю працу або сферу прафесійнай дзейнасці, затое ў многіх, што рабілі свой выбар па рэкамендацыі іншых людзей, ёсць жаданне набыць іншую прафесію або змяніць месца працы.

Відавочна, што асноўнае, чым трэба кіравацца пры выбары будучай прафесіі, – гэта любоў і схільнасць да той ці іншай працы.

Гэта ж думка гучала і ў выступленнях большасці удзельнікаў канферэнцыі «Твой выбар», што прайшла ў лістападзе ў ліцэі БДУ. Выпускнікі дзяліліся з сённяшнімі ліцэістамі сваім жыццёвым вопытам, расказвалі пра сваю працу, поспехі і дзясягненні, цяжкасці і праблемы.

Усе сыходзіліся на тым, каб быць паспяховым у жыцці, трэба любіць тую справу, якой ты займаешся, не спыняцца на дасягнутым, імкнуцца да пастаяннага самаўдасканалення і самаадукацыі, не баяцца новага, спрабаваць сябе ў розных сферах, адкрываць свае здольнасці і магчымасці.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by