Вялікая Айчынная вайна

Таццяна Бусел

Iнстытут журналiстыкi БДУ

Вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. Бяда не абышла і тых, хто вярнуўся дадому з крывавых палёў вайны. Многія памерлі ад франтавых ран, засталіся інвалідамі. Вайна пакінула меткі на кожным пакаленні. Але не гасне памяць пра яе жудасныя і гераічныя падзеі, не сціхае боль, не затуманьваецца слава подзвігу нашага народа. З пакалення ў пакаленне перадаецца эстафета гэтай памяці.

З цягам часу ў людзей знікае з памяці такое слова як “вайна”. Так, гэта было ўжо амаль 70 гадоў таму, зараз усё зусім інакш. Але дзякуючы чаму? Усе гэта дзякуючы тым, у каго хапіла мужнасці, стойкасці і адвагі, каб процістаяць ворагу. Людзі не задумваліся, што рызыкуюць сваім жыццём. Яны проста аддана ішлі абараняць сваю зямлю, сваю Радзіму. Абаронцы ўсяе Беларусі падаравалі нам светлае і чыстае неба над галавой, яснае сонейка, а галоўнае – спакойнае і мірнае жыццё. Але ўсё адно – не трэба забываць пра такія страшэнныя падзеі як вайна. Калі не забывацца на сваё прошлае, яно не павінна паўтарыцца. А як жа даведацца, што было тады, у часы вайны? На жаль, рэальных сведкаў тых падзей з кожным годам становіцца ўсе менш і менш. Скора ўвогуле не застанецца ні ўдзельнікаў, ні сведкаў Вялікай Айчыннай вайны. А хто данясе да нас ваенную гісторыю, хто раскажа праўду – як яно было на самой справе? Адно я  магу сказаць упэўнена: не горш за людзей нам распавядаюць кнігі. Яны – адны з лепшых крыніц інфармацыі. Літаратура, асабліва беларуская, багатая на творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Нават ёсць пакаленні пісьменнікаў і паэтаў, маладосць якіх прыпала на час той жудаснай трагедыі. Ім была адзначана вялікая роля – абараняць Радзіму. Акрамя таго, яны яшчэ іпакінулі наступным пакаленням вялікае і неацэннае багацце – сваю гісторыю.

Вайна ва ўсіх звязана з цяжкімі ўспамінамі – хтосьці загубіў сям’ю, хтосьці – проста блізкага чалавека. Але ўсё гэта прынесла вялікія пакуты. Цяжка слухаць, як пакутавалі мірныя жыхары. Даводзілася хавацца ў лесе, баяцца кожнага шораху, змагацца з голадам і суровымі марознымі зімамі. Цяжкі час – цяжкае і жыццё.

Я жыву пад мірным небам, не ведаючы клопату і бяды.  Я не бачыла вайны, але я ведаю, як цяжка прыходзілася людзям у той час. Мы пажыццёва абавязаны тым, хто такое жыццё нам адваяваў. Шануйце сваё жыццё, бо за яго было аддадзена шмат чалавечых душ. А памяць аб героях Вялікай Айчыннай  вайны не згасне ніколі!

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by