Верхнядзвінск – мая родная старонка

Наталья Тычко

Абитуриентка Института журналистики БГУ

Верхнядзвінск – старажытны паўночны горад, які ўпершынню згадваецца ў летапісе ад 1386 года. Тады невялічкае мястэчка каля дзвюх рэчак называлася Дрыса, або Дрыза. Вучоныя тапанімісты раскладаюць назву Дрысы на дзве часткі: ДРЫ- + -СЫ. Першая частка ўтворана ад старажытнага геаграфічнага тэрміну фінамоўнага паходжання ў значэнні “вада”. Другая нагадвае паўночнаеўрапейскае “возера”. Пры складанні гэтых дзвюх частачак атрымліваецца “азёрная вада”. Такім чынам, горад, які размясціўся каля Дрысы, перакладаецца на звычайную мову як “горад на рацэ, які выцякае з возера”. Але назва мястэчка палічылася немілагучнай для беларускай мовы і, на гэтай падставе, у 1962 годдзе Дрыса пераймяноўваецца у Верхнядзвінск. Хаця з геаграфічнага пункту гледжання “Верхняя” Дзвіна (гэта значыць вярхоўе ракі) знаходзіцца ў Расіі. Па Беларусі Заходняя Дзвіна працякае ў сярэднім цячэнні. Таму назва мястэчка з’яўляецца навукова памылковай. Але, нягледзячы на гэта, і ў наш час горад існуе як Верхнядзвінск.

Акрамя багатай гісторыі горад мае і багатую архітэктуру: будынак раённай бібліятэкі, двухпавярховы жылы дом пачатку ХХ стагоддзя; Свята-Мікалаеўская царква, пабудаваная ў 1819 годзе ў стыле класіцызм;касцёл Нараджэння Панны Марыі зтаўшчынёй сценкаля 111 смі цэнтральны мемарыяльны сквер у памяць загінуўшых у Першай і Другой Айчынных войнах.

Свято-Николаевская церковь в Верхнедвинске

Свято-Николаевская церковь в Верхнедвинске

Таксама Верхнядзвінск – месца правядзення знакамітага міжнароднага фестывалю дзіцячых мастацтваў “Двина-Дзвіна-Daugava”. На свята з’язджаюцца прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Літвы і Латвіі. Кожны год Верхнядзвінск сустракае гасцей у хваёвым парку на беразе ракі Заходняя Дзвіна. Тут адбываецца цікавы канцэрт з удзелам мясцовых творчых калектываў.

Фестиваль Двина-Дзвіна-Daugava

Фестиваль Двина-Дзвіна-Daugava

Раённы Дом культуры налічвае 22 калектывы аматарскай творчасці. Шэсць з іх маюць званне “народны”. Сярод іх вакальна – харэаграфічны ансамбль “Ярыца”, духавы аркестр, эстрадны гурт “Праект”, клуб “Ветэран” для актыўных людзей сярэдняга ўзросту, юнацкі тэатр мініяцюр “Зборная нашага горада” і фальклорны ансамбль “Верхнядзвінскія музыкі”. Не лічачы гэтага, харэаграфічны калектыў “Лялькі” і эстрадная студыя “Жаваранкі” носяць ганаровае званне “ўзорны”. Верхнядзвінскія калектывы з’яўляюцца жаданымі гасцямі не толькі на мясцовых святах, але і на мерапрыемствах іншых гарадоў. Куды б ні паехалі творчыя гурты, публіка усюды горача прымае артыстаў.

Жыхары Верхнядзвінска могуць па праву ганарыцца землякамі, якія сталі вядомымі не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за яе межамі. Сярод іх можна назваць знакамітую адважную жанчыну Траян Надзею Віктараўну. Яна нарадзілася 24 кастрычніка 1921 года ў горадзе Верхнядзвінску. У час вайны ўдзельнічала ў партызанскім руху ў Мінскай вобласці. У 1943 годзе атрымала званне Героя Савецкага Саюза. Скончыла 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут. Але асаблівую вядомасць Надзея Віктараўна атрымала за падрыхтоўку знішчэння генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ.

Старажытны горад Дрыса (у наш час Верхнядзвінск) з’яўляецца радзімай знакамітага акадэміка жывапісу Ісака Львовіча Асканазія. Яго карціна “Майсей у пустыні” захоўваецца ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве. Асканазі быў блізкім сябрам рускага мастака І. Е. Рэпіна. Менавіта Ісак Львовіч прывіў Рэпіну любоў да Беларусі.

Верхнядзвінск – маленькі горад, але яго памеры не адлюстроўваюцца на яго дасягненнях. Ён “вырасціў” знакамітых людзей, якія з’яўляюцца гордасцю ўсей Беларусі; ён праводзіць міжнародныя святы, на якія з’язджаюцца жыхары розных краін. А памеры… Гэта толькі лічбы. Нічога не вартыя лічбы. Я жадаю свайму гораду квітнець на працягу многіх стагоддзяў, а яго жыхарам – і далей ганарыцца сваёй роднай старонкай.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by