У Мінску з’явіўся люстраны лабірынт «Аліса ў Залюстроўі»

Юлія Мініч

Абітурыентка Інстытута журналістыкі БДУ

«- Дзе я магу знайсці каго-небудзь нармальнага?

— Нідзе, — адказаў Кот, — нармальных не бывае. Бо ўсе такія розныя і непадобныя адзін на аднаго. І гэта, па-мойму, нармальна».

«Нармальных не бывае», — так разважае пісьменнік Люіс Кэрал у сваёй сапраўды чароўнай казцы «Прыгоды Алісы ў Краіне цудаў». У гэтым годзе кнізе споўнілася ўжо 150 гадоў, і з гэтай нагоды зусім нядаўна ў Мінску адкрыўся першы люстраны лабірынт, які і прысвечаны Люісу Кэралу і яго цікаўнай гераіне — Алісе.

Сам лабірынт складаецца з сотні велізарных люстэркаў, якія і ствараюць дзіўную рэальнасць з нечаканымі тупікамі і паваротамі. Вы апыноўваецеся ў пакоі, дзе няма нічога, акрамя люстэркаў. А ў самім працэсе вам будуць сустракацца падказкі, якія дапамогуць знайсці дарогу.

Гэты цікаўны атракцыён знаходзіцца на трэцім паверсе гандлёвага цэнтра «Цівалі» (360 павільён) і працуе штодня з 10:00 да 21:00 (уваход платны — 6 рублёў за чалавека).

8f222afc99481c9c9f53537223c8c96d-1280x

А напрыканцы хацелася б дадаць: «Калі ў свеце ўсё бессэнсоўна, — сказала Аліса, — што перашкаджае выдумаць які-небудзь сэнс?» Таму раю і вам ўсё-ткі верыць у цуд. Верыць — значыць, дазваляць цудоўнаму ўваходзіць у наша жыццё. А гэта выдатна.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ