Цi лёгка быць маладым?

Маргарита Лажевич

Грамадства не стаiць на месцы i ўвесь час развiваецца. Праходзяць днi, месяцы, гады. Адно пакаленне змяняе iншае. Змяняюцца каштоўнасцi, iнтарэсы. Тое, што было калiсьцi важна, адыходзiць на другi план цi знiкае зусiм. Адзiн з яркiх прыкладаў навукова-тэхнiчнага прагрэсў – з’яўленне iнфармацыйных тэхналогiй. З кожным днём мы даведваемся пра самыя розныя навiны, часам нават не паспяваючы ўгнацца за iмi. Са змяненнем свету змяняемся i мы, нашы погляды на жыццё, каштоўнасцi, iдэалы.

I ў такi перыяд стала вельмi актуальнай праблема вольнага часу. Мы жывем у лiчбавым свеце, у пастаянный мiтуснi. Нiчога не паспяваем i ўвесь час кудысьцi спяшаемся. Паток iнфармацыi вырас, i ў сучаснага чалавека сыходзiць шмат часу, каб засвоiць i перапрацаваць яго. У перапынках памiж працай або вучобай мы сядзiм у iнтэрнэце, або без сiл засынаем.

У нашы днi так мала вольнага часу, або мы проста не ўмеем яго выкарыстоўваць? Раней усё было на-iншаму: людзi больш часу праводзiлi на свежым паветры, чыталi кнiгi, хадзiлi ў тэатры, музеi. I адчувалi сябе, я думаю, нашмат лепш. А зараз гэта ўсё замянiла тэлебачанне i iнтэрнэт. Наш мозг проста не паспявае перапрацоўваць атрыманую iнфармацыю; мы не адпачнем, седзячы ў “гаджэтах”.

Праблема вольнага часу – сур’ёзная праблема сучаснай моладзi. Але, я лiчу, яе можна вырашыць. Трэба толькi навучыцца правiльна праводзiць вольны ад спраў час.

1 комментарий к записиОтправить свой
  1. Привет, Маргарита. Однажды мне сказали «Если текст плох, мова не делает его лучше». К вам это, конечно не относится. Ваш текст показался мне слишком гладким и одновременно размытым. Хотя моя бабушка с вами согласилась бы. Ну, а я думаю, что тексту не хватает конкретики и реализма. И я не заметила прямую связь между заголовком и содержимым эссе (кроме очевидного), что тоже, по моему мнению, хорошо было бы поправить. Посоветуйте, как же правильно проводить свободное время 🙂

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2019 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов и абитуриентов факультета журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by