Той шчаслівы, хто зведаў каханне…

Дарья Шлапакова

Абитуриентка Института журналистики

А ў сэрцы хораша было –
Там запалілася цяпло…

Пачынаецца ўсё з кахання: валадарыць светам каханне, вызначае стан душы і вечнасць жыцця толькі каханне. Нават, калі пакідае вера і знікае надзея, то застаецца каханне, бо яно мацнейшае за ўсе чалавечыя пачуцці. Каханне можа быць розное: да матулі, да Радзімы, да хлопца. Закон жыцця такі: калі наканавана дваім сустрэцца на жыццёвай дарозе і зведаць каханне, то яны, як дзве палавінкі, павінны спалучыцца ў адно цэлае. Многія пісьмненнікі выпрабоўваюць сваіх герояў каханнем, бо ў каханні выяўляецца сутнасць чалавека, яго духоўнасць ці бездухоўнасць.

Каханне – гэта вельмі прыемнае пачуццё. Ад яго у тваім сэрцы запальваюцца маленькія агеньчыкі цеплыні, якія будуць свяціць, пакуль ты будзеш любіць.

На працягу ўсяго жыцця мы любім сваю маці, якая дала табе жыццё, пяшчоту. І мы, у сваю чаргу, павінны паважаць і шанаваць яе, нягледзячы на розныя жыццёвыя недарэчнасці і супярэчнасці.

І, канечне, трэба, каб у людзей было каханне да Радзімы. Кожны чалавек, нават маленькае дзіця, павінна быць патрыётам сваёй краіны.

Жыццёвыя гісторыі, засведчаныя таленавітымі творамі, пераконваюць нас, што каханне ці адсутнасць яго ўплываюсь на лёс чалавека. Руйнуючы каханне, чалавек руйнуе свой лёс.

У жыццёвых, неэкстрымальных абставінах толькі ад чалавека залежыць стан яго душы. А стан душы вызначаецца самым галоўным – каханнем да бліжняга. Каханне – ёсць самая дасканалая прыгажосць, якая ратуе свет.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by