Што рабіць, калі бацькі вырашылі разысціся

Ганна Крахмалюк

Абитуриентка Института журналистики

Безумоўна, гэта вельмі непрыемна: разумець, што твае бацькі не жадаюць працягваць свае жыццё разам. У першую чаргу ты пачынаеш асэнсоўваць непаўнавартаснасць сям’і. Гэта псуе табе настрой, ты адчуваеш сябе дрэнна. Раптам ты пачнеш зайздросціць сваім аднакласнікам, чые бацькі жывуць у сапраўдным ладзе і падтрымліваюць у сям’і добрыя адносіны. Аднак давай паспрабуем знайсцi правільны шлях вырашэння гэтай праблемы.

Дарослыя не заўсёды ўпэўнены ў тым, што яны робяць. Асабліва калі сітуацыя вельмі сур’ёзная, прыняць рашэнне бывае складана. Яны могуць памыляцца і потым шкадаваць пра гэта. Калі твае бацькі вырашылі разысціся месяц або два таму, яшчэ не дакладна, што будзе так. Толькі тады, калі іх крыўда сціхне, яны змогуць прыняць правільнае рашэнне.

Запомні! Ніколі не пагаджайся з іх дрэннымі думкамі адзін пра аднаго. Гэта не дапаможа ім памірыцца, а толькі больш настроіць на варожы лад. Падтрымлівай іх, дапамагай, слухай, але паспрабуй навесці іх на думку пра тое, што, магчыма, яны няправільна сябе паводзяць і што трэба памірыцца. Ніколі не аддаляйся ад іх, таму што ў гэты момант ім асабліва патрэбна твая дапамога.

Падумай пра тое, што стала прычынай сваркі паміж імі. Выслухай іх і зрабі ўласную выснову, хто вінаваты. Калі віна ляжыць на абодвух, трэба дапамагчы ім сустрэцца і чакаць, што яны змогуць памірыцца. Калі ж вінават хтось адзін, яму трэба дапамагчы зразумець гэта і прыдумаць план прымірэння.

Аднак бывае і такое, што нічога не дапаможа бацькам памірыцца. У гэтым выпадку трэба не пакідаць іх, падтрымліваць з імі добрыя ўзаемаадносіны і дапамагаць бацькам. На жаль, падобныя непрыемнасці здараюцца з многімі сем’ямі, і тут патрэбна не даць бацькам адчуць сябе адзінокімі. Галоўнае, што ёсць у вашых бацькоў, – гэта вы. І вы, у першую чаргу вы павінны быць з імі, каб дапамагчы справіцца з усiмi праблемамi…

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by