Родны кут

Виктория Новик

Абитуриентка Института журналистики БГУ

Зямля бацькоў, зямля, дзе чалавек зрабіў першыя крокі. Яна заўсёды мае асаблівую прывабнасць, чароўную сілу. Усё на гэтай зямлі – самае дарагое, самае блізкае, і куды б цябе ні закінуў лёс, ніколі не парвецца з ёй душэўная сувязь.

У сваіх творах беларускія пісьменнікі і паэты апавядаюць пра родныя мясціны, пра жыццё, пра справы блізкіх і дарагіх людзей, сваіх землякоў, пра змены, якія адбываюцца на роднай зямлі.

Для кожнага пісьменніка гэта вельмі блізкая і асабістая тэма, і натуральна, кожны аповед гучыць як хвалюючая споведзь, дзе публіцыстыка знітавана з лірызмам, дзе праз прыватны лёс чалавека, вёскі, горада відаць большае — лёс чалавека.

Пазнанні і веды чалавека, безумоўна, пачынаюцца з сям’і  і з роднага краю. Таму знаёмства і вывучэнне беларускай культуры немагчыма без ведання творчасці сваіх землякоў. Міёрскай зямлі таксама ёсць кім ганарыцца. Вось толькі няпоўны пералік знакамітых землякоў-пісьменнікаў 20-21 стагоддзяў: Сушко Павел Міхайлавіч, Сушко Пётр Паўлавіч, Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч, Касаты Дзмітрый Мечыслававіч, Гушча Ян, Сіўко Франц Іванавіч, Мароз Браніслаў Юльянавіч, Тычка Галіна Казіміраўна, Кукуць Міледзій Мікалаевіч, Курыльчык Рышард, Масла Алена. Лёсы гэтых людзей адметныя, як і іх творчасць. Гартаючы старонкі раённай газеты “Міёрскія навіны” і чытаючы ўважліва літаратурныя старонкі раздзела “Ручаёк”, гэтыя спісы можна павялічыць імёнамі не вельмі знакамітых паэтаў, але па-свойму цікавых і непаўторных: М.Багданаў, С.Захарэвіч, Г.Дзямешка, Т.Аксёнава,Л.Булаўская, А.Лугавы, С.Касаты, а таксама  маладая таленавiтая паэтэса А.Басікірская.

Алена Басiкiрская нарадзілася ў 1989 годзе ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Яна закончыла факультэт беларускай і рускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка. Пісаць пачала з дзяцінства, калі думкам было цесна і яны прасіліся на волю. З 2007 года з’яўляецца членам Беларускага літаратурнага саюза “Полоцкая ветвь”. Яе творы змешчаны ў анталогіі літаратурнага саюза і ў анталогіі “Город любви и надежд“. З’яўляецца лаўрэатам першай ступені ў намінацыі “Залатое пяро” ў абласным конкурсе самадзейных паэтаў і кампазітараў “Песні сунічных бароў”, а таксама лаўрэатам абласнога агляду-конкурсу літаратурных і музычных твораў “Калыска мая – Беларусь”. Друкуецца ў часопісах “Вожык”, “Алеся”, газетах “ЛіМ”, “Краязнаўчай”, “Веснік культуры”, “Міёрскія навіны”. У 2016 годзе Алена стала членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.  Выдадзены два зборнікі яе вершаў: “Споведзь”, “Песня сая душэўная”.

А.У. Басікірская апавядае: “Вядома, выхад першага зборніка быў больш хвалюючым, бо забяспечаны толькі ўласнай ініцыятывай і коштам. Але прыемна, што яго заўважылі прафесійныя літаратары. Новае выданне падрыхтавана па іх прапанове і пры моцнай падтрымцы сталічнага гарадскога Саюза пісьменнікаў. Кніга ўжо з’явілася ва ўсіх бібліятэках Мінска і нашага раёна”.

«Споведзь» – зборнiк вершаў, дзе размешчаны найбольш цiкавыя творы, якiя перакрыжоўваюцца з любоўю i жыццём паэтэсы. Яго нават заўважылі прафесійныя літаратары.  На першых жа старонках зборнiка мы можам убачыць вершы “Аркушы” і “Споведзь”,  дзе яна спачатку молiцца да Бога, каб вершы яе былi шчырыя, а потым звяртаецца да паэзii, просiць, каб яна яе не пакiнула. Таму назва зборнiка з’яўляецца сiмвалiчнай: Алена Уладзіміраўна дала першаму зборнiку назву «Споведзь», каб муза заўсёды была з ёю. Невыпадкова на вокладку аўтарка вынесла радкі, у якіх гучыць жаданне далучыцца да галасоў класікаў і прызнацца ў любові да паэзіі:

Цябе ніколі нельга падмануць,
Табой ніколі нельга наталіцца.
Дазволь цябе да сэрца прыхінуць,
Дазволь табе, паэзія, скарыцца…

У першы аўтарскі зборнік паэзіі і прозы «Споведзь» увайшлі вершы, прысвечаныя паэзіі, слову, Радзіме, філасофскія, рэлігійныя, гумарыстычныя творы, верлібры. Для кожнай маладой дзяўчыны ў жыцці вялікае значэнне мае каханне, і таму шмат вершаў прысвечана і гэтай – вечнай тэме. Проза прадстаўлена прытчамі, назіраннямі, апавяданнямі, абразкамі. Вобразнасць мовы, узнёсласць, паэтычнасць, загадкавасць і непрадказальнасць радка характэрны для творчасці Алены Басікірскай. Пазнаёміўшыся са зместам зборніка, чытач у поўнай меры адчуе непаўторнасць, індывідуальнасць паэткі, мы як бы пабудзем на яе аўтарскай споведзі перад жыццём. «Жыццё без духоўнага адчування, – лічыць Алена, – не жыццё, а так, існаванне, і не больш таго. Марыць і кахаць, усведамляць і сілкавацца пахам, водарам прыгажосці, — гэта якраз тое, што патрэбна душы больш за ўсё».

Пра сваё захапленне паэтычным сло вам аўтарка гаворыць ледзь не ў кожным вершы, а там-сям дык нават праз радок: «Што такое верш?», «Вершу – шчасце», «Не пішу я вершы пад прымусам», «Шляхам верша»; «Слоўцам я ў мароз сагрэта». Шмат у вершах зваротаў да Бога, размоў з ім: вершы “Пакаянне”, “Пакаюся і пакланюся нізка”, “Малітва”, “Аркушы”:

Зараз Алена Уладзіміраўна знаходзіцца ў актыўным творчым пошуку, яе творы цікавыя для моладзі і для людзей сталага веку. Яе творы  будуць актуальнымi заўсёды, бо яны вучаць нас сапраўднай любові да чалавека, прыроды, Радзiмы i паэзii. Аўтарская iндывiдуальнасць Алены Басiкiрскай у зборнiку «Споведзь» заключана ў тым, што кожны яе верш напоўнены праўдай, яны раскрываюць праблемы сучаснасцi i даюць адказы на ўсе нашы пытаннi, насычаны разнастайнымі вобразнымі сродкамі. Паэтка мае свой голас, сваю манеру пісьма, любіць слова дасціпнае, іскрыста-вогненнае, пранікнёнае, спавядальнае і душэўнае.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ