Re1ikt адчынiў чароўны «Куфар» продкаў

Диана Пугачева

Абитуриентка Института журналистики

10 снежня ў клубе «Бруге» з поспехам адбылася феерычная прэзентацыя альбома «Kufar» гурта Re1ikt.

Re1ikt – гурт, які гарманічна спалучае сучасныя музычныя плыні  з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў. Яны ведаюць, што трэба, каб зацiкавiць публiку.

I  ў гэты раз быў  аншлаг. Якаснае выкананне, арыгінальная, запамінальная падача стварылi неверагодную атмасферу, якая захапляла як даўніх фанатаў, так і слухачоў, якія ўпершыню прыйшлі на канцэрт гурта.

Не абышлося  без сюрпрызаў. Па-першае, музыкi правялi конкурс, у якiм кожны ўдзельнiк атрымаў сiмвалiчны i вельмi прыемны падаруначак: сэрца з лекавых траў  i дыск з песнямi Re1ikt.

Па-другое, гэта госцi, якiя былi своеасаблiвай iзюмiнкай. Сярод iх прысутнiчалi  i Сяржук Доўгушаў (гурт VuRaj) , i саксафанiст Павел Аракелян (удзельнiк гурта “Крамбамбуля”, шоу Х-фактар ).

Яшчэ адным падарункам быў Крумка – талiсман футбольнага клуба «Крумкачы». Дарэчы, песня «Razam» прысвечана iм. Акрамя прэзентацыі кампазіцый з новага альбома, які ўжо паспеў прыйсціся да спадобы прыхiльнiкам, гурт выканаў свае лепшыя хіты.

Таксама кожны мог набыць сабе мерч: календары, магнiты, плакаты, футболкi i iншае.

А мне давялося пагутарыць з сапраўднай аматаркай Re1ikt, Ганнай.

— Чаму вам падабаецца гурт?

Таму што iх музыка i песнi – гэта нешта новае. Музыкi выконваюць усё вобразна, ужываючы наш, беларускi народны стыль. I  па гучанні гэта напамінае загадкавыя i таямнiчыя песні  продкаў. А вакалiст – гэта ж беларускi Фрэддзi Мерк’юры (смяецца). Якi цудоўны голас, мiмiка, жэсты! Уладзiмiр робiць такое маленькае шоу, што i самому хочацца танчыць, гледзячы на яго.

У заключэнне хачу сказаць, што прэзентацыя альбома Kufar атрымалася сапраўды яркай. Мабыць, гэта стала адным з самых незабыўных падзей адыходзячага года.

Фота: Паліна Барздыка

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ