Пошукі

Екатерина Горбачева

Абитуриентка Института журналистики

Пад такой назвай 12 студзеня адкрылася творчая выстава маладой і таленавітай мастачкі Анастасіі Чадзій ў выставачнай зале краязнаўчага музея «Палеская веда».

«У кожнага ёсць свае пошукі ў жыцці, мой шлях – гэта пошук майго месца ў мастацтве», — так прадставіла сваю выставу Анастасія, гаворачы на прыгожай роднай мове. Менавіта ў гэты дзень мастачцы споўнілася 20 гадоў. Па словах навуковых супрацоўнікаў музея, гэта самая маладая ўдзельца персанальных выстаў у нашым горадзе.

Нацюрморты, абстракцыя, графіка, гістарычныя сюжэты, касмічная тэма — арыгінальнае бачанне свету мастачкі можна паглядзець на выставе, якая працягнецца да 12 лютага.

Анастасія Уладзіміраўна Чадзій скончыла ў 2017 годзе гімназію-каледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка па спецыяльнасці “Станкавы жывапіс” з адзнакай. У гэтым жа годзе была размеркавана ў г.Мазыр. З 15 жніўня стала працаваць педагогам дадатковай адукацыі ў Мазырскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, а з 1 верасня арганізавала работу гуртка «Арт-студыя «Таямніцы мастацтва» на базе СШ №5 і 15.

Пасля таго, як не стала вядомага мастака, педагога, грамадскага дзеяча М.К.Дубровы, Анастасіі Уладзіміраўне прапанавалі ў цэнтры творчасці прадоўжыць яго дзейнасць і ўзначаліць народную аматарскую студыю выяўленчага мастацтва «Фарбы». Яшчэ на прыканцы мінулага навучальнага года Мікалай Кузьміч хадайнічаў аб накіраванні Анастасіі менавіта ў Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, характарызаваў выпускніцу, як працаздольную і перспектыўную дзяўчыну, бо ведаў яе даўно, са школьнага ўзросту, калі яна наведвала народную аматарскую студыю выяўленчага мастацтва “Фарбы”.

Гэтая выстава планавалася сумесна з М.К.Дубровай яшчэ ўвосень.  Анастасія Уладзіміраўна падкрэсліла, што сваім поспехам у першую чаргу яна абавязана свайму лепшаму педагогу – М.К.Дуброве.

Кацярына ГАРБАЧОВА,
член клуба “Юны журналіст” Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі
Фота аўтара

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by