Подзвіг народа ў бязлітаснай вайне

Анна Тарасевич

Помнім болі і страты свае.
Памяць шуміць, як чароты.
А. Вярцінскі

Дарогі роднай зямлі… Куды б ні беглі яны, куды б ні клікалі, я дакладна ведаю: бягуць у памяць. 22 чэрвеня 1941 года… Калі я вымаўляю гэтыя словы, адразу ўяўляю сабе баі, кроў, смерць. Для мяне – сапраўднай беларускі – гэта вельмі страшная дата. І зусім не мае значэнне тое, што я жыву ў дваццаць першым стагоддзі. Можа мае вочы і не бачылі вайны, няхай я не чула выбухаў бомб і снарадаў, але ўсім сэрцам я разумею, як цяжка прыйшлося нашым продкам. Спрадвеку самым жудасным на зямлі была вайна. Вясною ці ўвосень, зімою ці ўлетку, доўгая ці кароткая, вайна – гэта разбурэнне і смерць. Яна засявала зямлю смяротным, атрутным насеннем і пакідала здратаваныя хлебныя нівы, кроў і слёзы людскія, спаленыя гарады і вёскі і мела заўсёды аднолькава чорны, як сажа, колер – колер бяды.

Вайна… Колькі людзей ты з сабой забрала ў нябыт. “Дый як іначай, калі кожны чацвёрты жыхар Беларусі загінуў у апошнюю вайну”, – сказаў беларускі класік Уладзімір Караткевіч. А беларускі пісьменнік Анатоль Вярцінскі прысвяціў людзям, загінуўшым у вайне, цэлы верш пад назвай “Рэквіем па кожным чацвёртым”. Да болю знаёмыя кожнаму радкі з гэтага верша:

Доўга не трацілі ўдовы надзей,
Доўга чакалі маці дзяцей.
Не верылі ўсё, што мёртвы
Кожны чацвёрты.

У гэтай вайне сапраўды загінула шмат мільёнаў людзей. Загінуў і мой прадзед. Але самае страшнае, што ніхто з маіх родных на сённяшні дзень так і ведае, дзе ён пахаваны. Я ніколі яго не бачыла, не бачыла яго вачэй, не чула яго голаса, але я дакладна ведаю: ён мой гонар. Ён загінуў дзеля таго, каб былі жывыя яго дзеці і ўнукі. І цяпер, дзякуючы гэтаму подзвігу, мірна жыву і я, не ведаючы бязлітаснай вайны. Мая сітуяцыя заўсёды нагадвае мне верш Рыгора Барадуліна “Бацьку”. У гэтым вершы гучыць матыў чакання. Колькі па ўсёй Беларусі і за яе мяжой бязыменных могілак! Незлічоная кольцасць… Усведамляць гэта сапраўды страшна. Галоўная ідэя твора заключана ў апошніх яго радках:

Паверыць цяжка мне таму,
Што больш не прыйдзеш ты дадому.
А шапку я заўжды здыму
Перад магілай невядомай.

Гэты верш вельмі блізкі мне. Мой тата працуе звычайным шафёрам. Вадзіцелем, які развозіць тавар по розных гарадах. Колькі раз расказваў ён мне, што спыняўся каля розных прыдарожных і проста могілках з надзеяй убачыць там заветнае імя свайго дзеда. Але цуда так і не здарылася. Ніхто не ведае, дзе ён пахаваны. А колькі такіх людзей у свеце, якія таксама страцілі блізкіх і не ведаюць, дзе яны пахаваныя. Страшна? Страшна. Я ўпэўнена: мы павінны свята захоўваць памяць аб тых людзях, якія былі чыімсьцімі бацькамі, сынамі, мужамі…

Былі і сітуацыі, калі бацькам прыходзілі памылковыя весткі аб тым, што іх сын ці дачка загінулі, выконваючы баявыя заданні. Адным з такіх людзей быў знакаміты беларускі пісьменнік Васісь Быкаў. Бaцькi Васіля aтpымaлi пaвeдaмлeннe, штo ix cын мyжнa зaгiнyў y бaяx з нямeцкa-фaшыcцкiмi зaxoпнiкaмi кaля Кipaвaгpaдa. Але лёс збярог пісьменніка, ён выжыў і ваяваў далей. І такія выпадкі далёка не адзінкавыя. Страшна падумаць, што маці адпраўлялі сваіх мужоў і сыноў на фронт, спадзяючыся на хуткае вяртанне і перамогу. Нясцерпна цягнуліся іх гады чакання. Гэта сапраўдны вялікі подзвіг любой маці. Прайшлі гады, але подзвіг народа і яго самаадданасць ніколі не будуць забытыя. Скончыліся святочныя ўрачыстасці, прысвечаныя 75-годдзю Перамогі. 75 гадоў… Які вялікі перяыд часу. Я не ведаю трывогі і жахаў вайны. Аднак разумею, што павінна аддаць пачуццё павагі ўсім, хто аддаў жыццё за сённяшні мір і пакой, хто жыў і дапамагаў краіне квітнець. Усе мы павінны памятаць трагічныя старонкі Беларусі, ведаць аб нялёгкім жыцці людзей, якія ваявалі за добры лёс нашага краю, але самі павінны ганарыцца, што жывём у такой мірнай краіне, як Беларусь, якая ніколі не жадае нікому зла. Памяць… Яна ўжо шмат гадоў гарыць, палае ў сэрцах мільёнаў людзей незагойным болем. Няхай яна гарыць і ўнашай душы. На зямлі павінна перемагчы жыццё. Як казаў Васіль Быкаў: “Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім жа ўсё дзеля гэтага”. Дык давайце жыць так, каб вайна больш ніколі не паўтарылася.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2019 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов и абитуриентов факультета журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by