Парады абітурыентам

Карина Мельник

Абитуриентка Института журналистики БГУ

Ну хто, як не намеснік дырэктара В.М. Самусевіч, старшыня прадметнай камісіі са стажам, адкажа на ўсе хвалюючыя пытанні тым, хто зараз рыхтуецца да ўступных экзаменаў на журфак.

– Вольга Міхайлаўна, на што б Вы звярнулі ўвагу абітурыентаў?

Хачу нагадаць, што спачатку студэнты пішуць сачыненне, а праз дзень здаюць вусны экзамен. Прашу прыходзіць своечасова і не спазняцца. Былі выпадкі, калі студэнт па-за сваёй неарганізаванасці спазніўся і не быў дапушчаны на іспыт.

– Што можна з сабой несці на экзамен?

Найперш свежую галаву (смяецца). Раю добра выспацца, прыйсці бадзёрым, гатовым змагацца за сваё – бюджэтнае – месца. На сачыненне вазьміце 2-3 ручкі сінія альбо чорныя. Вадзічку, бо будзе горача. Па сутнасці, тыфя ж патрабаванні, што і на ЦТ. Вы іх добра ведаеце.

– Якія тыповыя памылкі робяць абітурыенты?

– Усе не назаву. Толькі некалькі. Па-першае, размяркуйце свой час пры напісанні сачынення. Кожны можа дома патрэніравацца перапісваць свае тэксты, адзначаючы час. Мы правяраем толькі чыставікі. Не паспелі перапісаць – за адзнаку не адказваю. Па-другое, спачатку накідайце план, як у малодшых класах. Гэта вам дапаможа лагічна будаваць тэкст. Па-трэцяе, звярніце ўвагу на аб’ём. Для нармальнай адзнакі – 3 старонкі сярэднім почыркам дастаткова, 2 – ужо малавата. Па-чацвёртае, вы пішаце творчае сачыненне публіцыстычнага характару. Напісалі – падумайце: ці надрукуе яго якое-небудзь выданне. Калі не – значыць, нешта не тое напісалі.

– Дзякуй. Аднак што Вы параеце на вусным экзамене?

– Калі выцягнулі білет – пачынайце працу з трэцяга задання. Перапісваць тэксты не трэба. Выпісвайце па парадку памылкі, адзначаючы іх тыпы: граматычныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя, маўленчыя. Пасля накідайце план адказу на 2 пытанне. Першае пытанне – гэта вашы публікацыі. Іх аналіз робіць камісія. Калі трэба – адкажаце на ўзнікшыя пытанні.

– Калі будуць вядомы адзнакі?

– Адзнаку за сачыненне вывешваюць позна вечарам, калі закончыцца праверка. Часам раніцай. На наступны дзень можна не толькі азнаёміцца з адзнакай, але і паглядзець працу, пачытаць водгук правяраючага. Адзнаку за вусны экзамен вам аб’яўляюць адразу пасля вашага адказу. Калі трэба камісія патлумачыць сваё рашэнне. Усё вельмі дэмакратычна і празрыста. Паверце, мы скіраваны на пазітыў. Нам вельмі хочацца паставіць харошыя балы. Ніхто “завальваць”, вас не будзе. Пытанні членаў камісіі скіраваны толькі на тое, каб аб’ектыўна, справядліва ацаніць вашы веды.

– Ці можна спрагназваць прахадны бал?

– Паверце, сёння ніхто не рашыцца вам яго спрагназаваць. Ён фарміруецца пасля вашых іспытаў, калі будуць вядомы адзнакі ўсіх. Зараз не думайце аб гэтым. Скіруйце сваю энергію на тое, каб бліскуча адказаць на ўсе пытанні, па-майстэрску напісаць сачыненне, выявіць максімальна свае творчыя здольнасці. І тады мары здзейсняцца!

– Што б вы параілі тым, хто не пройдзе на бюджэт?

Не адчайвацца. У БДУ існуе цэлая сістэма зніжэння аплаты. У рэшце рэшт можна ў наступным годзе перапаступіць. Многія паспяхова з гэтым спраўляліся.

– Ну і напрыканцы нашай гутаркі, Вольга Міхайлаўна, што пажадаеце абітурыентам?

– Удачы і здзяйснення мар вашых і вашых бацькоў. Спадзяюся, што ўбачу вас усіх у ліку студэнтаў Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта!

Гутарыла Карына Мельнік

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by