«Мир, труд, май» на Грушаўцы

София Савчук

Абитуриентка Института журналистики БГУ

Сёння, першага мая, у Мінску было сонечнае надвор’е, а ў Грушаўскім скверы – незвычайны шум і мітусня. Гэта фэст “На Грушаўцы”.

Цэлых тры месяцы ішла падрыхтоўка да Грушаўскага фестывалю: жыхары гэтага мікрараёну і валанцёры з іншых агульнымі намаганнямі, талакой арганізавалі мерапрыемства, унікальнае па сваім фармаце. “На Грушаўцы” – гэта першы культурна-адукацыйны вулічны фестываль, цалкам зроблены самімі жыхарамі горада Мінска.

Фэст "На Грушаўцы"

Фэст «На Грушаўцы»

Дзякуючы вялікай колькасці ўдзельнікаў праграма атрымалася разнастайнай і насычаный.

Літаральна за кожнай асінкай ды ялінкай у Грушаўскім скверы можна было знайсці нешта цікавае для сябе: гульні, фота, кіно, музыку, пачастунак, разнастайныя воркшопы.

З 13.00 можна было паспрабаваць сябе ў якасці танцора, наведаўшы воркшоп па zumba. Праз некаторы час пачалася праграма для тых, хто хоча быць заўсёды ў форме – стрэчынг і шэйпінг. Для аматараў ствараць рэчы сваімі рукамі праводзіўся майстар-клас па хэндмэйд (майстраванне з вайлаку і шытво мяккіх цацак), а таксама працавала кулінарная секцыя, дзе можна было навучыцца пячы дамашні хлеб. Для спевакоў-пачаткоўцаў праводзіўся воркшоп па вакале. А яшчэ можна было заняцца фатаграфіяй і акцёрскім майстэрствам.

– Я трапіла на гэты фэст выпадкова, – распавяла мне Ганна Андрэенка, засяроджана ўцягваючы нітку ў іголку. – Проста выдаўся вольны дзень (вядома, свята ж) і я выйшла на шпацыр з сяброўкай, а тут бачым: нейкі натоўп у нашым скверы сабраўся. Падышлі, паглядзелі… Ужо гадзіну тут знаходзімся і яшчэ не надакучыла.

Фотавыстава

Фотавыстава

Паралельна з гэтым працавала фотавыстава, якая складалася з прыватных фотаздымкаў наведвальнікаў. Чорна-белыя старыя здымкі з нечых архіваў гайдаліся на самаробнай сценцы-сетцы і стваралі нейкі асабліва душэўны настрой.

Даволі вялікая група людзей зацікаўлена разглядала рэчы, раскладзеныя на бясплатным кірмашы, дзе таксама можна было знайсці шмат чаго цікавага і, вядома, памяняць свой непатрэбны хлам на нешта карыснае.

І, канечне, як жа без пачастунку! Кожны наведвальнік мог прынесці свой харч да вялікага агульнага стала, папіць гарбаткі (дарэчы, там нават былі самавары!) ды пачаставаць сябра. Нягледзячы на спякоту, і гарачая гарбатка, і печыва карысталіся вялікім попытам.

Побач, у цяньку, адбываліся напружанія шахматныя партыі, а непадалёку аматыры актыўнага адпачынку ўдзельнічалі ў рухавых гульнях.

– Цікава тут, канечне, я нават прынёс сёе-тое на кірмаш… Але мне здаецца, што гэты фестываль больш падыходзіць для дзяцей – тут і гульні, і анімацыя, а больш дарослым патрэбны адпачынак круху іншага фармату, больш спакойны, – выказаў сваё меркаванне адзін з наведвальнікаў свята Андрэй Альшэўскі.

Гульня ў шахматы

Гульня ў шахматы

Сапраўды, асабліва займальным быў гэты фэст для дзяцей: яны майстравалі і малявалі, спаборнічалі ў інтэлектуальных і актыўных гульнях, глядзелі тэатралізаваны паказ і танчылі з Карлсанам на дыска. З боку дзіцячых секцый без перапынку раздаваўся жвавы віск і піск.

Бясплатны кірмаш

Бясплатны кірмаш

Бясплатны кірмаш

Бясплатны кірмаш

Таксама адбылося закрыццё штогадовага міжнарожнага фестывалю караткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile 2014. Падчас яго працаваў кінатэатар, у якім можна было паглядзець работы ўдзельнікаў фестывалю і цырымонію ўзнагароджання пераможцаў.

Напрацягу ўсяго мерапрыемства са сцэны гучала музыка, адбываліся выступы мясцовых малыдых талентаў, а таксама літаратурны праэкт і свабодная сцэна ад «Улицы Искусств».

Воркшопы

Воркшопы

Фэст скончыўся калектыўным праглядам дакументальнага кіно пра Грушаўку, якое было знята самімі жыхарамі гэтага мікрараёна.

Воркшопы

Воркшопы

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by