Люблю наш край, старонку гэту…

Дарья Шлапакова

Абитуриентка Института журналистики БГУ

Што мне Вена, Мадрыд, што мне Лондан туманны,
Больш за усё я бацькоўскаму краю адданы.

Беларусь…. Як шмат значыць гэтае слова для нас – яе дзяцей. Гэта і родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, і прыгожыя, сціплыя людзі. Гэта і родны дом, дзе нарадзіўуся, і мілагучная мова, і сцежка, па якой пайшоў упершыню, і клёкат буслоў… Усё гэта і шмат чаго іншага – “Беларусь мая сінявокая”.

Жывём мы на гэтай чароўнай, багатай зямлі і за штодзённымі клопатамі не заўважаем яе хараства, прывыкаем да ўсёй гэтай прыгажосці. І па-сапраўднаму адчуваем Радзіму толькі ў далечыні ад яе. Як хочацца тады пачуць гучанне роднай мовы, убачыць роднае неба, удыхнуць роднага паветра.

Некалькі разоў я была за межамі нашай краіны, але на Бацькаўшчыне ўсё-такі і дыхаецца лягчэй, і спіцца мацней, і смяецца весялей. І я ведаю чаму: я – дома. Гэта – маё.

А якія ў нас прыгожыя беларускія словы! Якой пяшчотай і цеплынёй ад іх вее. Яны запаўняюць ўсё навокал нечым незразумелым, але такім жаданым і непаўторным. Я лічу, што нашая мова самая мілагучная, вобразная, вольная. Шмат ў ёй розных ветлівых зваротаў, такіх, як “Калі ласка”, ”Дзякуй”, ”Дабранач”, ”Будзьце ласкавы”. Многія выдатныя сыны Беларусі апявалі яе ў сваіх вершах.

Я вельмі люблю сваю краіну, ганаруся тым, што я – беларуска. Хоць Беларусь і не вельмі вялікая, але ж яна, як маці, заўсёды застаецца побач з табою на працягу ўсяго жыцця. І таму, мы павінны паважаць, цаніць нашу незалежную і квітнеючую краіну.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by