Кожны дзень — Дзень Роднай мовы!

Анастасия Масловская

Абитуриент Института Журналистики БГу

Сёння, амаль 75% насельніцтва Беларусі размаўляе па-руску. Але ж мова — гэта адна з галоўных асаблівасцей дзяржавы, якую вельмі важна захаваць і панесці праз стагоддзі, каб не страціць сваю самаідэнтыфікацыю. Беларускую мову сёння  захоўваюць не толькі настаўнікі, літаратары ды лінгвісты, але і людзі самых розных прафесій, якія карыстаюцца ён кожны дзень: дома, на вучобе, на працы. Напрыклад, настаўніца па танцах, а таксама працаўніца Нацыянальнага Гістарычнага Музея Беларусі Вераніка Акудавы з’яўляецца адным з такіх «папулярызатараў» беларускай мовы. Яна паведаміла мне, як пачаць размаўляць па-беларуску, чаму дзеці лепш за дарослых успрымаюць беларускую мову ды як святкаваць Дзень роднай мовы не толькі раз у год.

CpECVcs28e4

 Ці заўсёды вы размаўляеце па-беларуску?

Так, у Беларусі я ў 98% выпадкаў размаўляю па-беларуску. Насамрэч, ужо даўно не задумваюся аб тым, якую мову выкарыстоўваю ў размовах. І калі суразмоўца не акцэнтуе на гэтым увагу, то мова паспяхова выконвае сваю самую галоўную функцыю – камунікатыўную.

А вашы бацькі і сябры таксама размаўляюць па-беларуску?

Можна сказаць, што ў мяне беларускамоўная сям’я. Дакладней: тата і брат цалкам беларускамоўныя, маці можа мець зносіны на абедзвюх мовах аднолькава. Што да сяброў, то ёсць руска- і беларускамоўныя.

Менавіта па гэтай прычыне вы вырашылі размаўляць на роднай мове? Ці з самага дзяцінства вы размаўляеце на беларускай мове?

Па-беларуску пачала размаўляць роўна з трынаццаці гадоў, калі паехала ў Чэхію на адпачынак. Менавіта там з’явілася пытанне самаідэнтыфікацыі, калі навакольныя праз рускую мову атаясамлівалі нашую групу з выхадцамі з Расіі. Але ж я беларуска! У той момант стала абсалютна відавочна, што мова – самы яскравы паказнік нацыі, тое, праз што цябе могуць пазнаць іншыя. Па вяртанні на радзіму гэтае адчуванне засталося, таму паступова я стала пераходзіць на беларускую мову, спачатку ў сям’і і з самымі блізкімі сябрамі, а потым паступова і ўвогуле стала беларускамоўным моналінгвам.

Вы размаўляеце па-беларуску пры любых абставінах? Ці заусёды вас разумеюць ?

sP66nWixSd4

Пры любых абставінах. Ці маўчу і пазбягаю гаварэння, ці размаўляю па-беларуску. Аднак, калі чалавек чагосьці не разумее і ветліва гэта паказвае, мне няцяжка перакласці слова-другое на рускую мову. Але ў Мінску за апошнія гады сітуацыя з ўспрыманнем беларускай мовы ў грамадскім асяроддзе значна палепшылася. Даўно ўжо не сутыкалася з акцэнтаваннем на маёй мове. Пару разоў канфузы здараліся. Паколькі я час ад часу выкладаю танцы, то гэтыя сітуацыі звязаныя менавіта з выкладчыцкай практыкай.

Некалькі год назад праводзілі танцавальныя майстар-класы для фірмы са Слуцка. Дзяліліся на каманды і вучыліся разнастайным танцам. Мне дасталіся шэсць чалавек, якіх я мусіла навучыць беларускаму танцу. І вось я анансую ім праграму, маўляў, зараз вывучым класны беларускі танец “Базар”… і тут мае цёцечкі і дзядзечкі сярэдняга ўзросту выдаюць:

  • Ой, а давайце вы будзеце па-руску расказваць.
  • Чаму?
  • Ну, мы тут усе рускія…

Самае смешнае, што трэба было чуць вымаўленне гэтых людзей – ідэальнае беларускае змякчэнне зычных, інтанаванне, фанетычна яны размаўлялі беларускай мовай. Я пасмяялася, сказала, што канцэнтаравацца ім зараз трэба не на мове, а на танцы, і, натуральна, праз сем хвілін ніхто не згадваў, якой мовай каму карыстацца, бо размаўлялі ўжо ўсе па-беларуску, а старэйшыя дык нават успомнілі беларускія танцы, такія як кракавяк і падэспань. Выкладала таксама ірландскія танцы дзецям. Самае цікавае, што з маленькімі моўных праблемаў амаль ніякіх не было. Мабыць, гэта звязана з тым, што ў дзяцей менш бар’ераў і шаблонаў у галовах, псіхіка іх у параўнанні з псіхікай дарослых больш лабільная ды гнуткая, таму маю мову яны ўспрымалі ўвогуле без пытанняў.

Зараз усё роўна ў Беларусі не шмат людзей карыстаюцца роднай мовай, але што на ваш погляд здарыцца з беларускай мовай праз некаторы час?

NKLYAsBPydoБезумоўна, мне зусім не хочацца, каб беларуская мова паўтарала лёс, напрыклад, гэльскіх, бо выміранне любога віду, ці то жывёлаў, ці то моваў, збядняе наш свет. Да таго ж, мова нясе ў сабе інфармацыю пра цэлы народ, яго менталітэт і асаблівасці. Мяркую, было б цудоўна, каб уладкаванне нашых грамадскіх стасункаў было накшталт швейцарскага, дзе ніхто не пакутуе ад раўнапраўя чатырох моваў. Хацелася б, каб і рускамоўныя, і беларускамоўныя насельнікі адчувалі сябе ў камунікацыі абсалютна камфортна, і кожны мог без праблемаў звярнуцца да суразмоўцы на зручнай для сябе мове.

 

А ці ведаеце вы, калі святкуецца Дзень Роднай Мовы? Будзеце як-небудзь святкаваць?
21 лютага. Неяк спецыяльна не адзначаю, бо для мяне кожны дзень – дзень роднай мовы, але вельмі радуюся навакольнай актыўнасці: імпрэзам, акцыям у сацыяльных сетках, зацемкам у СМІ і г.д.

c7OA1QgZPy8

 

Тады, магчыма, у вас ёсць нейкія ідэі, як можна аднавіць актыўнасць беларускай мовы?

 

 

Мне здаецца, што зараз досыць актыўна прасоўваецца беларуская мова. Тут галоўнае скіраваць інфармацыйныя плыні ў накірунку моладзі, каб адбылося перасячэнне інфармацыі і маладых людзей. У параўнанні з сітуацыяй, дапусцім, пяцігадовай даўніны, зараз арганізуецца дастаткова разнастайных мерапрымстваў, накшталт вясёлых і вельмі крэатыўных бясплатных курсаў МоваНанова, якія збіраюць штораз сотні людзей, або фэстаў беларускага тату. Проста неабходна, каб гэта інфармацыя першасна даходзіла да маладых людзей, а потым, калі яны будуць бачыць у сваіх сацыяльных сетках паведамленні пра такія падзеі, далучацца да іх, знаходзіць там знаёмых і сяброў, то паступова прывыкнуць да мовы ў сваім асяроддзі і заахвоцяцца да размовы па-беларуску.

Мне здаецца, гэта добрае рашэнне, бо ў наша стагоддзе, менавіта праз сацыяльныя сеткі моладзь пазнае пра ўсі падзеі, а магчыма, хтосьці з чытачоў, убачыўшы гэты артыкул, натхніцца і адчуе патрэбу пачаць размаўляць па-беларуску. І я не кажу, каб усе беларусы размаўлялі толькі на беларускай мове, не, але трэба адносіцца трошкі паважлівей да яе і берагчы роднае слова.

 

 

 

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by