Камон на гурток юных пісьменнікаў

Виктория Сашко

Абитуриент Института Журналистики БГУ

Вы даўно марылі напісаць раман, паэму або п’есу, але неяк рукі не даходзілі, натхнення не хапала ці можа проста не ведалі з чаго пачаць? Тады у нас ёсць для вас сюрпрыз  — “Літаратурная Лупа”. Дом Прэсы ў чарговы раз гатовы адчыніць свае дзверы на сустрэчы з пісьменнікам Віктарам Лупасіным ў рэдакцыі газеты «Знамя юности».

http://shturm-haddan.ru

Новы сезон “Літаратурнай лупы” праходзіць ужо ў другі раз, зноў збірае тых, хто гатовы спрабаваць новае, паўтараць старое, хто даўно хацеў пачаць, але баяўся. Утульная зала, дзе сабраліся ўсе тыя, хто прыйшоў на сустрэчу з Віктарам Лупасіным, як бы запрашала на вечар, пасля якога ніхто не сышоў з дрэнным настроем.

Падчас размовы з аўтарам, маладыя паэты чыталі свае вершы, нарысы і апавяданні. Слухалі крытыку не толькі пісьменніка, але і сваіх новых сяброў. “Галоўнае не баяцца спрабаваць” – падкрэслівае Віктар. Юлія Вітта, якая прыйшла сюды ў першы раз, чытала свае невялікія апавяданні, ў якіх прысутнічаюць медыцынскія элементы, і гэта нездарма, бо навучаецца дзяўчынка ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Усе, хто прысутнічаў на “Літаратурнай Лупе”, ацанілі работы Юлі добрымі каментарыямі.

За час у “Літаратурнай лупе”, які так хутка праляцеў за размовамі і жартамі, новая каманда паспела не толькі абмеркаваць і разабраць працы маладых пісьменнікаў, але і скласці сумесны верш. Паставіўшы мэты і задачы на наступную “Літаратурную лупу”, маладыя пісьменнікі разышліся па хатах, але абяцалі на наступны раз прыйсці зноў і прывесці з сабой сяброў.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ