Гісторыя – ліхтар у будучыню

Юлія Маціеўская

Абітурыентка Інстытута журналістыкі БДУ

Сярод нашага мітуслівага жыцця я заўважыла адну сумную рэч, якую нельга пакідаць без увагі… Перад тым, як зразумець, аб чым пойдзе наступная гаворка, раскажу пра выпадак, які ўразіў мяне (у дрэнным сэнсе гэтага слова).

Аднойчы, праглядаючы відэаролікі на «Юцюбе», трапіла на адну сацыяльную апытанку прахожых. Вядучы цікаваіўся, ці ведаюць яны даты Вялікай Айчынай вайны, імя першага прэзідэнта СССР, даты набыцця Рэспублікай Беларусь незалежнасці і прыняцця Канстытуцыі і шмат іншага. Здаецца, пытанні элементарнага характару, адказы на іх павінен ведаць кожны з нас, але сярод апытаных знайшліся і тыя, хто нават прыблізна не ведаў ні дат, ні асоб, пра якіх узгадваў вядучы падчас размовы. Вынік апытанкі падведзены, але ў мяне засталося шмат пытанняў, патрабуючых адказу.

Зразумела, кожны чалавек укладвае свой сэнс у выраз “мая гісторыя”. Для адных – гэта гісторыя сваёй сям’і, для другіх – гісторыя Радзімы. Але існуе яшчэ трэці тып людзей, якія не надаюць ніякай важнасці старонкам мінулага. Чаму ж так адбываецца, і да чаго гэта можа прывесці?

vbb-IjisKFIУ школе сярод вучэбных прадметаў маюць месца гісторыя Беларусі і Сусветная гісторыя. Па першаму нават здаецца выпускны экзамен пасля 11-ага класа, але, тым не менш, праблема ведання гісторыі зараз вастрэйшая, чым калі-небудзь.

Сапраўды, з-за сёняшняй складанай сітуацыі на міжнароднай палітычнай арэне, калі гэтая госторыя перапісваецца на нашых вачах, калі людзі пачынаюць губляць сапраўдныя каштоўнасці дзеля выгады, — становіцца неяк не па сабе. Нявырашаннасць гэтай праблемы можа прывесці да дрэнных наступстваў: напрыклад, канфліктаў, якія ўзнікаюць ужо сёння, дарэчы, таксама з-за “перакройкі” гісторыі.

Прапаную звярнуцца да чалавечых каштоўнасцей, у аснове якіх ляжаць родная мова, гісторыя, а таксама традыцыі продкаў. Сёння беларускі народ – гэта ўзор верацярпімасці, талерантнасці, гасціннасці. Выпрабаванні, якія прыпалі на долю нашых дзядой і прадзедаў, выхавалі ў іх пачуццё патрыятызму і годнасці. Крывавыя старонкі гісторыі і цяпер вучаць нас быць міралюбівымі.

Але час ідзе, змяняюцца пакаленні, і яны ўжо не ўяўляюць сабе ўсіх жахаў вайны, голаду і страт. Ад гэтага фарміруюцца іншыя погляды на спосаб жыцця, на культуру і сістэму каштоўнасцей. Каб папярэдзіць страты духоўнага скарбу людзей, неабходна зноў і зноў звяртацца да гісторыі, вучыцца на яе вопыце.

А зрабіць гэта можна:

— прывіваючы інтарэс да мінулага з самых ранніх гадоў не толькі ў школе, але і ў сям’і;

— чытаючы гістарычную літаратуру і праглядаючы мастацкія фільмы на гістарычную тэматыку;

— удзельнічаючы ў разнастайных патрыятычных акцыях;

— пашыраючы свой кругагляд цікаўнасцю да займальных фактаў мінулага.

І гэта толькі, як кажуць, вяршыня айсберга… Чалавецтва імкнецца забяспечыць сабе светлую будучыню, але гэтага нельга зрабіць без ведання свайго мінулага. Наша непасрэдная місія – захоўваць, берагчы, паважаць гісторыю, каб затым перадаць эстафету нашчадкам. Не важна, ці гэта гісторыя вашай вёскі, горада, сям’і, дзяржавы, але важна, што без гэтага наша існаванне бессэнсоўнае, бо гісторыя – гэта ліхтар у будучыню, які свеціць нам з мінулага…

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by