Дасягненні Беларусі, што трапілі ў Кнігу рэкордаў Гінеса

Герменчук Егор

Абитуриент ИЖ

  1. Самая старая жанчына на Зямлі. Ганне Барысевіч з Мінска ў 2007 годзе споўнілася 118 гадоў.
  2. У 1999 годзе ў Дзень святога Валянціна на спартыўным манежы “Уручча” адначасова пацалаваліся 5900 чалавек.
  3. На серверы гульні “World of Tanks” беларускай кампаніі “Гейм Стрым” у студзені 2011 года была зафіксавана найбольшая колькасць гульцоў адначасова – 91 311 чалавек. Праз некалькі тыдняў – 120 000 чалавек.
  4. Паэт і кампазітар Мікалай Траццякоў апынуўся ў Кнізе рэкордаў Гінеса за тое, што напісаў песні пра ўсе раёны Мінска. У 2000 годзе ён выпусціў цэлы альбом з гімнамі ўсіх гарадскіх раёнаў і нават некаторых прадпрыемстваў.
  5. Беларускі мастак Аляксандр Кішчанка трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса ў 1999 годзе за стварэнне самага вялікага габелена ў свеце. Памер палатна – 9 на 14 метраў, даўжыня ніці – 806 км. Яно стваралася ўручную 4 гады, на ім выяўлена больш за 80 вядомых асоб мінулага стагоддзя.
  6. Беларускі цяжкаатлет Леанід Тараненка ўдзельнічаў у спаборніцтве “Кубак цяжкаатлетаў” у Аўстраліі ў 1988 годзе. У Кнігу рэкордаў Гінеса занесены яго сусветны рэкорд – 475 кг.
  7. Спартсмен Ігар Жалязоўскі змог пацвердзіць свой тытул абсалютнага чэмпіёна свету па спрынтарскім шматбор’і шэсць разоў, за што і трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса.
  8. Магілёўская карова Любік 25 красавіка 1964 года нарадзіла 7 цялят, што з’яўляецца рэкордам да сённяшняга часу.
  9. Беларускія балоты займаюць чвэрць краіны.
  10. Спявак, камазітар, спартсмен Альберт Скараход трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса за тое, што ў 2006 годзе ў Маскве спяваў на працягу пяці хвілін ужывую песню, стоячы на галаве. Дарэчы, аўтарам музыкі з’яўляецца сам, песня называецца “Перавернуты свет”.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by