Быць журналістам — кіраваць ці падпарадкоўвацца

Паліна Забела

Абітурыентка Інстытута журналістыкі

Я задумвалася пра гэта не раз. Не магу выбраць з прапанаваных варыянтаў, таму знайшла іншае выйсце: адкажу па-свойму. Не першае і не другое. Журналіст — асоба нейтральная. Гэта вочы і вушы. Варта не падпарадкоўвацца і кіраваць, а проста пісаць праўду.

Журналіст не падпарадкоўваецца ні рэдактару, ні ідэалогіі, ні ўладзе. Гэта перашкаджае быць аб’ектыўным. Неабходна прыслухоўвацца да меркавання рэдактара, пры гэтым мець сваё і адстойваць яго. Ідэалогію ствараюць зацікаўленыя, таму прафесіянал не кіруецца яе, каб не стаць суб’ектыўным. Улада — гэта людзі, кожны з іх жадае ўтрымацца на пасадзе, таму можа ісці супраць праўды. Не, я не кажу, што трэба быць у апазіцыі. Як кажа Уладзімір Познер, «журналіст не можа быць ні за, ні супраць. Ён павінен займацца зусім іншым: задаваць пытанні».

Хоць супярэчу сама сабе, скажу, што прафесіянал усё ж такі падпадкоўваецца. Закону, этыцы, маралі. Гэта выключэнні з агульнага правіла. Аўтарскае права — самы важны для журналіста закон. Плагіят павінен быць радзейшым за паўночнае ззянне ў Беларусі (лепей, каб першага зусім не было). Журналісту яшчэ і гуманістам варта быць, сумяшчаць працу і чалавечнасць. Гонячыся за праўдай, трэба памятаць, што не ўсе дэталі жыцця героя ці абставіны падзеі трэба адзначаць у тэксце.

Кім можа кіраваць журналіст? У галаву нічога не прыходзіць. Хіба што падзеямі ці героямі, пра якіх піша, і тымі, хто знаходзіць у яго матэрыялах інфармацыю. Гэта тое, што рабіць не варта. Мы не суддзі ці міліцыянты. Калі б’юцца Васіль і Пятрусь, не разнімаем іх, а асвятляем вынікі “спарынгу”. Мы не маем права навязваць сваё меркаванне чытачам, каб яны дзейнічалі згодна з інашымі жаданнямі. У тэксце можна прывесці думкі эксперта, а не ўласныя, бо першыя пацвердажаны дакладнымі ведамі і разуменнем, а другія здагадкамі.

Выключны выпадак, калі мы кіруем люздьмі і падзеямі — неабходнасць грамадскай падтрымкі, якую СМІ ў сілах забяспечыць. Напрыклад, Tut.by дапамог сям’і хворага на рак крыві Андрэя Семіліта. Партал сабраў людзей, і яны пашылі снегавікоў для продажу. У выніку хлопчык атрымаў грошы на аперацыю, якая з вялікай верагоднасцю зробіць яго здаровым.

Быць журналістам — значыць быць нейтральна-аб’ектыўным. Падпарадкоўвацца не іншым людзям, меркаванням, уласным прыхільнасцям і жаданням, а маральным прынцыпам. Не кіраваць чытачамі і грамадствам, іх дзеннямі, а дапамагаць у безвыходным становішчы.  Варта быць не толькі вачамі і вушамі, але і мець мозг і сэрца. Яны дапамогуць ісці не за сухімі фактамі, а за праўдай і справядлівасцю.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by