Беларуская мова – сэрца народа

Дарья Большакова

Я заўсёды каля цябе, беларус! Мілагучная, вольная, цудоўная, прывабная, самая родная да сэрца твайго… Чуеш водар свежага хлеба? Гэта маё багацце. Бачыш  бясконцыя палі? Гэта мая прыгажосць. Бо толькі з маёй дапамогай ты ведаеш назвы ўсяго такого, што цябе акружае.

Я — беларуская мова. Я маю нават вобраз, які ты можаш уявіць, калі вельмі захочаш. Заплюшчы вочы.  Зараз перад табою стаіць прыгожая дзяўчынка-беларуска з букетам палявых кветах, якая шчыра ўсміхаецца ранішняму сонейку і якая  напявае вельмі знаёмую беларускую песенку, ад гучання якой бягуць мурашкі па  ўсім целе.

Мой вобраз – гэта люстэрка беларускага народа. Шануй мяне, ведай мяне, не згубі  сярод іншых замежных моў. Памятай: я  буду гучаць ў тваёй душы, калі ты сапраўды гэта захочаш.

Я — ратунак народа, які акружае цябе. Што б ні здарылась я ніколі не пакіну сваю краіну, не знікну пакуль існуе гэты свет. Я буду ісці да канца і  ніколі не здамся. Абацяю цябе, беларус, абяцаю…

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by