Беларусь мая сінявокая!

Беларусь мая сінявокая!
Ты заўсёды ў сэрцы маім.
Беларусь мая белакрылая!
Я лічу цябе скарбам сваім.

Дзе б ні быў я, куды б ні паехаў,
Я заўсёды з табою, Радзіма.
Бачу веліч тваіх даспехаў,
Я кахаю цябе, як дзяўчыну.

Што нам марыць аб скарбах замежных
І цурацца роднай зямлі,
На прасторах зямлі неабсяжных
Мы багацце, я ўпэўнен, знайшлі.

У Беларусі ёсць нешта такое,
Што не можа мяне адпусціць.
Можа, гэта сівыя азёры
Або лес, што таемна шуміць…

Для мяне гэта ўсё святое,
Без чаго я не мушу быць.
І калі не пацвердзіцца тое
Дык навошта ўвогуле жыць?

Без палёў, жураўлёў і палетак
Не ўяўляю сваёго жыцця.
Колькі б ні было частак свету,
Без Радзімы не бачу быцця.

Добавить комментарий