Дзе правесці час зимой і не толькі?

Марта Трейвас

Абитуриент Института Журналистики БГУ

Калі ўдарылі маразы, а снег падае павольна і легка, калі на двары так прыгожа, што хочацца гэта намаляваць, – самы час ісці на вуліцу. Найлепшае месца зімой – гэта каток. Як здорава глядзець здалёк на людзей, якія хутка-хутка мітусяцца на лёдзе. Падыходзячы бліжэй, можна разглядзець, як нехта, баючыся варухнуцца, стаіць на ледзе і глядзіць жаласнымі вачыма на сябра, чакаючы дапамогі. Нехта смяецца, нечакана страціўшы раўнавагу, і таму цяпер ляжыць на ледзе, нехта рухаецца, узяўшыся за рукі, нехта едзе так павольна і хутка, што не паспяваеш усачыць за ім. А снег падае, дадаючы гэтай карціне яшчэ больш чароўны выгляд.ps8xDFT8cQgКалі сам становішся на лазо, спачатку нязвыкла рухацца, здаецца нават, забыў, што трэба рабіць, але праз некалькі хвілін едзеш ужо больш павольна. Калі рухаешся ў бок ветру, а вокол цябе дзеці, дарслыя, старыя людзі, адчуваеш сябе часткай чагосьці вялікага і значнага. Галоўнае – за думкамі не забыцца дзе знаходзішся, і не сутыкнуцца з малым хакеістам ці канькабежцам.

У Мінску можна правесці час на катке ў любую пару года. Ёсць крытыя каткі, дзе трэба плаціць за час, калі ты катаешся, і за карыстанне канькамі, калі сваіх няма. Там заўсёды чысты роўны лёд, людзей няшмат, таму што ўваход па квіткам, якіх абмежаваная колькасць. Канешне, на крытых катках значна лепш: катацца зручней, чым на адкрытых катках, не так холадна, вецер не перашкаджае рухацца. У горадзе можна пакатацца на катках у спартыўных комплексах “Мінск-Арэна” і “Чыжоўка-Арэна”, у лядовым Палацы ў Малінаўке і ў Мінскім лядовым Палацы спорта, гандлевым цэнтры “Замак”. Таксама каток есць на праспекце Пераможцаў, каля Траецкага прадмесця: каток крыты, але знаходзіцца на вуліцы. На штучным лёдзе можна катацца і ў плюсавую тэмпературу. Усюды ёсць пракат канькоу, і ўваход каштуе прыблізна аднолькава: каля сарака тысяч беларускіх рублёў – дарослы квіток, і каля трыццаці тысяч – дзіцячы.

Зімой працуюць сязонныя каткі, якія існуюць толькі пры мінусавой тэмпературы і знаходзяцца на вуліцы. Такія каткі ёсць каля Нацыянальнай бібліятэкі і на Кастрычніцкай плошчы каля Палаца Рэспублікі. Лёд чысцяць толькі ноччу, таму к вечару ён ужо зусім не прыгодны для катання: паверхня льда не роўная, ёсць выбаіны і ямы. Як бы там не было – гэта бясплатна і таму карыстаецца папулярнасцю. Пракат канькоў каштуе таксама аднолькава – каля трыццаці тысяч за гадзіну карыстання.fu5l8-9kaeUНа катках ніколі не бывае сумна, таму што заўсёды гучыць музыка,а для тых, хто замерз, ёсць аўтаматы з гарачай кавай.

Каток – ідэальнае месца для баўлення часу зімой.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by